wd wp Пошук:

Энгельберт Дольфус

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Энгельберт Дольфус (ням.: Engelbert Dollfuß; 4 кастрычніка 1892, Тэксінг, Ніжняя Аўстрыя — 25 ліпеня 1934, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі палітычны дзеяч, лідар Хрысціянска-сацыяльнай партыі. Канцлер Аўстрыі 1932—1934, прыхільнік незалежнасці Аўстрыі. Забіты прыхільнікамі аншлюсу з гітлераўскай Германіяй.

Біяграфія

У 1927 г. заснаваў сельскагаспадарчую палату Ніжняй Аўстрыі. Стаў міністрам сельскай гаспадаркі Аўстрыі.

У 1932 г. стаў канцлерам і міністрам замежных спраў Аўстрыі. Актыўна процідзейнічаў палітыцы аншлюсу, якую праводзіў Гітлер. Дольфуса прывабліваў італьянскі фашызм, і ў сваёй барацьбе з Гітлерам ён заручыўся падтрымкай Італіі. У 1933 г. Дольфус забараніў аўстрыйскую нацысцкую партыю. Мусаліні таксама раіў яму забараніць і левыя партыі. Дольфус усталёўвае ў краіне дыктатуру.

Паўстанне ў Вене

Крызіс 1929—1933 гадоў прывёў да збяднення насельніцтва, што выклікала незадаволенасць, асабліва сярод левых. 12 лютага 1934 года сацыялісты і анархісты паднялі паўстанне ў Лінцы, якое ў той жа дзень перайшло і на Вену. Урадавыя войскі і Хеймвер нацэліў артылерыю на працоўныя кварталы, каб напалохаць паўстанцаў. Але адбылася перастрэлка, у якой загінулі каля 1000 чалавек. У маі 1934 года была прынята новая канстытуцыя.

Забойства

Аўстрыйскія нацысты, якіх падтрымліваў Берлін, пачалі масавы тэрор і сабатаж, забівалі прыхільнікаў Дольфуса. Раней высланыя нацысты пачалі вяртацца. Лідарамі змоўшчыкаў былі: Зейс-Інкварт, Кальтэнбрунер і Одыла Глабочнік.

25 ліпеня 1934 годзе СС  — у аўстрыйскай ваеннай форме для маскіроўкі — уварваліся ў федэральную канцылярыю і паранілі Дольфуса пры спробе да ўцёкаў. Нацысты патрабавалі ў параненага канцлера перадаць уладу А. Рынтэлену, а калі той адмовіўся, пакінулі яго паміраць ад страты крыві. Аднак змоўшчыкі дзейнічалі няўмела і ўрадавым войскам на чале з міністрам юстыцыі Куртам фон Шушніга атрымалася здушыць мяцеж. А калі Мусаліні высунуў 4 дывізіі на перавал Брэнер, Гітлер адмовіўся ад планаў захапіць Аўстрыю.

Пасля смерці Дольфуса ўлада перайшла да яго намесніка доктара Курта фон Шушніга, таксама прыхільніка незалежнасці Аўстрыі. Абапіраючыся на «Айчынны фронт» (фашысцкую арганізацыю, створаную Дольфусам у 1933 годзе), новы канцлер паспрабаваў умацаваць дзяржаву, але дасягнуць аздараўлення эканомікі яму не ўдалося.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118526561 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118526561 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 25 ліпеня
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вене
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Крыжом Ваенных заслуг (Аўстра-Венгрыя)
Катэгорыя·Канцлеры Аўстрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжняй Аўстрыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Вайскавым крыжом Карла
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе