wd wp Пошук:

Курт Шушніг

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Курт Алоіс Ёзэф Ёган Адлер фон Шушніг (ням.: Kurt Alois Josef Johann Edler von Schuschnigg; 14 снежня 1897, Рыва-дэль-Гарда, Паўднёвы Ціроль, Аўстра-Венгрыя — 18 лістапада 1977, Інсбрук, Аўстрыя, з 1919 — Шушніг) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Федэральны канцлер Аўстрыі (1934—1938).

Біяграфія

Атрымаў юрыдычную адукацыю ва ўніверсітэтах Фрайбурга і Інсбрука. Падчас Першай сусветнай вайны ваяваў у шэрагах аўстра-венгерскай арміі. Пасля вайны стаў адвакатам у Інсбруку, уступіў у Хрысціянскай сацыялістычнай партыі, і ў 1927 годзе быў абраны ў ніжнюю палату парламента (Национальрат).

У 1932 годзе канцлер Дольфус прызначыў Шушніга міністрам юстыцыі, у 1933 ён становіцца міністрам адукацыі. У 1934 годзе пасля забойства Дольфуса Шушніг замяніў яго на пасадзе аўстрыйскага федэральнага канцлера.

У лютым 1938 года з-за пагрозы ваеннага нападу нацысцкай Германіі на Аўстрыю Шушніг прыбыў у Берхтэсгадэн, дзе пад ціскам з боку Адольфа Гітлера падпісаў ультыматум, паводле якога ўлада ў Аўстрыі павінна была перададзена нацыстам, а член нацысцкай партыі венскі адвакат Зейс-Інкварт прызначаны міністрам унутраных спраў.

Шушніг паспрабаваў аднавіць кантроль над сітуацыяй і абвясціў плебісцыт аб захаванні Аўстрыяй незалежнасці на 13 сакавіка. Гітлер забагав адмены плебісцыту, ад Шушніга — падаць у адстаўку, а на месца канцлера прызначыць Зейс-Інкварта. Прэзідэнт Аўстрыі Вільгельм Міклас прыняў умовы Гітлера, і на наступны дзень пасля прызначэння Зейс-Інкварта канцлерам нямецкія войскі перасеклі мяжу Аўстрыі, каб уключыць яе ў склад Трэцяга рэйха (гл. Аншлюс).

Пасля аншлюсу Шушніг быў арыштаваны, з 12 сакавіка па 28 траўня 1938 года ён знаходзіўся пад хатнім арыштам, затым яго перавялі ў штаб-кватэру гестапа на Морцынплац, дзе ён правёў наступныя 17 месяцаў. З 1941 года да мая 1945 года Шушніг знаходзіўся ў канцэнтрацыйных лагерах Дахаў і Заксенгаўзен.

Неўзабаве пасля арышту яму дазволілі заключыць шлюб з былой графіняй Верай Чэрнін. У апошні год вайны яна жыла ў канцлагеры разам з Шушнігам і іх сынам, які нарадзіўся ў 1941 годзе.

Пасля Другой сусветнай вайны Шушніг эміграваў у ЗША, дзе выкладаў паліталогію ва Універсітэце Сент-Луіса (Місуры) з 1948 па 1967 год. У 1956 г. атрымаў амерыканскае грамадзянства. У 1967 годзе вярнуўся ў Аўстрыю. Памёр у Інсбруку 1977 года.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 Anguera J. E. Enciclopedia universal ilustrada europeo-americanaEditorial Espasa, 1905. — Vol. Suplemento 1934. — P. 211. — ISBN 8423945839
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118762702 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
  4. Kurt von Schuschnigg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  6. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. (unspecified title) Праверана 7 ліпеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Аўстрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Канцлеры Аўстрыі
Катэгорыя·Выпускнікі Фрайбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі 18 лістапада