wd wp Пошук:

Франш-Кантэ

Франш-Кантэ (фр.: Franche-Comté, на франка-правансальскім дыялекце Franche-Comtât, на франка-камтэйскім дыялекце Fraintche Comtè) — рэгіён на паўночным усходзе Францыі. Мяжуе на паўночным усходзе з Эльзасам, на поўначы — з Латарынгіяй, на паўночным захадзе — з Шампанню-Ардэнамі, на захадзе — з Бургундыяй, на поўдні — з Ронай-Альпамі, на ўсходзе — са Швейцарыяй. Плошча 16 202 км². Насельніцтва па стане на 2007 год складала 1 195 244 чалавекі. У склад рэгіёна ўваходзяць 4 дэпартаменты: Ду, Сона Верхняя, Юра і Тэрыторыя Бельфор. Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад — Безансон (117 599 жыхароў).

Спасылкі

Franche-Comté даведнік на сайце Wikivoyage

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Дэпартаменты Францыі
Катэгорыя·Рэгіёны Францыі