wd wp Пошук:

Верхні Рэйн

Рэйн Верхні (фр.: Haut-Rhin) — дэпартамент на ўсходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Эльзас. Парадкавы нумар 68. Адміністрацыйны цэнтр — Кальмар. Насельніцтва 708 тыс. чалавек (29-е месца сярод дэпартаментаў, дадзеныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 3525 км². Праз дэпартамент працякае рака Рэйн.

Дэпартамент уключае 2 акругі, 54 кантона і 293 камуны.

Верхні Рэйн — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Эльзас.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Верхні Рэйн
Катэгорыя·Дэпартаменты Францыі