wd wp Пошук:

Элдыр Паштыга

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Э́лдыр Мануэ́л Ма́ркіш Пашты́га (парт.: Hélder Manuel Marques Postiga; нар. 2 жніўня 1982, Віла-ду-Конды, Партугалія) — былы партугальскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2003—2014). Пасля пачатку прафесійнай кар’еры ў «Порту», Паштыга гуляў за клубы такіх краін, як Англіі, Францыі, Грэцыі, Іспаніі і Індыі.

Кар’ера

«Порту»

Першапачаткова Паштыга займаўся ў клубе «Варзім», але ў 16 гадоў перайшоў у футбольную акадэмію «Порту», дзе і працягнуў развівацца, пакуль не дасягнуў рэзервовай каманды клуба. Пасля прходу ў клуб Жазэ Маўрынью ў якасці галоўнага трэнера Паштыга стаў сапраўднай зоркай партугальскага клуба разам з Дэрлеем.

«Тотэнхэм Хотспур»

Пасля перамогі ў партугальскім чэмпіянаце ў 2003 годзе Паштыга пераехаў у клуб англійскай Прэм’ер-лігі «Тотэнхэм Хотспур» за 9 млн еўра[4]. Аднак Элдыр не здолеў адаптавацца да англійскага стылю гульні, забіўшы толькі два галы за клуб.

Вяртанне ў «Порту»

Паштыга затым вярнуўся ў «Порту» паводле пагаднення па абмену яго на Педру Мендыша, нападнік быў ацэнены ў 7,5 мле еўра[5]. Новы трэнер Віктар Фернандэс уключыў яго ў склад каманды на сезон 2004/05, аднак Элдыр правёў яго няўдала.

1 чэрвеня 2008 года было абвешчана, што Паштыга пераходзіць у лісабонскі «Спортынг», падпісаўшы трохгадовы кантракт, як паведамлялася, сума трансферу склала 2,5 млн еўра[6].

Выступы ў Іспаніі

31 жніўня 2011 года ў апошні дзень трансфернага акна Паштыга пакінуў «Спортынг», падпісаўшы кантракт з іспанскім клубам «Рэал Сарагоса» за 1 млн еўра.

8 жніўня 2013 года Паштыга далучыўся да «Валенсіі» за 2,6 млн фунтаў стэрлінгаў, замяніўшы, такім чынам, Раберта Сальдада, які сышоў у англійскі «Тотэнхэм Хотспур»[7]. 1 верасня, толькі ў трэцім матчы сезону, ён забіў свае першыя 2 галы за клуб у гульні супраць «Барселоны», але валенсійцы трывалі паражэнне ў гэтым хатнім матчы з лікам 2:3.

Другую палову сезону 2013/14 правёў у арэндзе ў «Лацыа», пасля чаго вярнуўся ў Іспанію і сезон 2014/15 правёў у складзе «Дэпартыва».

Познія гады

Улетку 2015 года далучыўся да індыйскага клуба «Атлетыка Калькута», за які згуляў у адным матчы (забіў два галы). У лютым 2016 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком «Рыу Аві»[8]. У жніўні 2016 года зноў апынуўся ў Калькуце. Па заканчэнні сезону 2016, у якім Паштыга разам з камандай стаў чэмпіёнам Індыі, пакінуў каманду і завяршыў кар’еру.

Міжнародныя выступы

Элдыр выступаў за нацыянальную зборную Партугаліі з 2003 года. Неаднаразова абараняў колеры нацыянальнай каманды ў буйных міжнародных турнірах.

Дасягненні

Клубныя

«Порту»

«Спортынг»

«Атлетыка Калькута»

Міжнародныя

Партугалія

Зноскі

  1. Hélder Postiga // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. HELDER POSTIGA manuel marques // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Hélder Manuel Marques Postiga // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Tottenham turn to Postiga. uefa.com
  5. Postiga back at Porto. uefa.com
  6. Postiga leaves Porto for Sporting. uefa.com
  7. Valencia bring in Postiga from Zaragoza. UEFA.com.
  8. Элдер Поштига стал игроком «Риу Аве». by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Валенсія
Катэгорыя·Ігракі ФК Сент-Эцьен
Катэгорыя·Ігракі ФК Спортынг Лісабон
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Рыу Аві
Катэгорыя·Ігракі ФК Лацыа
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК АТК
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Партугаліі
Катэгорыя·Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віла-ду-Конды
Катэгорыя·Ігракі зборнай Партугаліі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Сарагоса
Катэгорыя·Ігракі ФК Панатынаікос
Катэгорыя·Ігракі ФК Дэпартыва Ла-Карунья
Катэгорыя·Ігракі ФК Порту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных