wd wp Пошук:

Шакей

Шаке́й (літ.: Šakiai, традыцыйная беларуская назва — Ша́кі) — горад у паўднёвай Літве за 65 на захад ад Каўнаса. Недалёка ад горада цячэ рака Шашупе. Насельніцтва налічвае каля 6,6 тыс. чалавек. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Шакейскага раёна Марыямпальскага павета. Шакей адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Судовія.

Гісторыя

Упершыню Шакі ўзгадваюцца ў 1599 годзе. У 1719 годзе тут быў пабудаваны касцёл, а ў 1805 годзе — пратэстанцкая кірха. Магдэбургскае права Шакі атрымалі ў 1776 годзе. У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай Шакі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.

Пасля 1919 года Шакей ўвайшоў у склад Літоўскай рэспублікі, а ў 1940 годзе ў склад СССР. Практычна ўвесь горад быў зруйнаваны пад час Другой сусветнай вайны.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Шакейскага раёна
Катэгорыя·Гарады Літвы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Шакейская сянюнія