wd wp Пошук:

Царства Польскае

Царства Польскае (польск.: Królestwo Polskie) — дзяржаўнае ўтварэнне ў Цэнтральнай Еўропе, якое знаходзілася ў асабістай уніі з Расійскай імперыяй з 1815 па 1917 гады. Пасля Венскага кангрэса, які замацаваў вынікі Напалеонаўскіх войнаў, Расія атрымала Царства Польскае, Прусія — Вялікае княства Пазнаньскае, Аўстрыя — Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі. Царства Польскае займала цэнтральную частку Польшчы: Варшава, Лодзь, Каліш, Сувалкі. Плошча 127 тыс. км², насельніцтва 2,7 млн чал. (1816), 9,5 млн чал (1897).

Кіраўніком дзяржавы быў кароль Польшчы. Каралямі Польшчы ў гэты перыяд станавіліся імператары Расіі, але, каб заняць трон польскага караля, яны абавязкова павінны былі каранавацца ў Варшаве. На справе, толькі Мікалай I зрабіў гэта ў 1829 годзе.

Зноскі

Глядзі таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Расійскай імперыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1815 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1915 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Польшчы
Катэгорыя·Гісторыя Беларусі (1795—1918)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу