wd wp Пошук:

Кахоўскае вадасховішча

Кахоўскае вадасховішча (укр.: Каховське водосховище) — вадасховішча ў ніжнім цячэнні Дняпра.

Размешчана на тэрыторыі Херсонскай, Запарожскай і Днепрапятроўскай абласцей Украіны. Уведзена ў эксплуатацыю ў 1956 годзе. Гідравузел Кахоўскай ГЭС. Поўны аб’ём вадасховішча — 18,18 км³, карысны — 6,78 км³, глыбіня — 8,4 м (макс. — 24 м).

Кахоўскае вадасховішча — асноўная крыніца водазабеспячэння паўднёва-ўсходняй часткі Украіны. З яго вада падаецца ў Паўночна-Крымскі, Кахоўскі, канал Дняпро — Крывы Рог, Верхнерагачынскі канал, а таксама ў сістэмы водазабеспячэння руднікоў, прадпрыемстваў, гарадоў і пасёлкаў Нікопаль-марганцаўскага прамысловага комплексу, у шэраг дробных арашальных сістэм прыбярэжных раёнаў трох абласцей. Агульны адбор вады з вадасховішча толькі для буйных каналаў складае 900 м³/с[1].

Зноскі

  1. Каховське водосховище

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вадасховішчы Украіны
Катэгорыя·Дняпро
Катэгорыя·Вікіпедыя·Вадасховішчы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Вадасховішчы без пазіцыйных карт