wd wp Пошук:

Філіп дэ Шампень

Філіп дэ Шампень (фр.: Philippe de Champaigne; 26 мая 1602, Брусель — 12 жніўня 1674, Парыж) — французскі мастак эпохі барока.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Бруселі ў беднай сям’і, стаў вучнем пейзажыста Жака Фук’ера. У 1621 г. перабраўся ў Парыж, дзе працаваў з Нікаля Пусэнам над упрыгожваннем Люксембургскага палаца пад кіраўніцтвам Нікаля Дзюшэнэ, на дачцы якога ён пазней жэніцца.

Пасля смерці цесця, які заступаўся за яго, Шампань пачаў працаваць для каралевы-маці Марыі Медычы, а таксама для кардынала Рышэльё, для якога ён упрыгожыў палац, царкву і іншыя будынкі. У 1648 г. стаў членам каралеўскай акадэміі жывапісу і адным з яе заснавальнікаў. Нароўні з Сімонам Вуэ з’яўляўся найбольш ушанаваным мастаком эпохі. З 1654 канкураваў з Шарлем Лебрэнам, удзельнічаў ва ўпрыгожванні палаца Цюільры пад яго кіраўніцтвам.

Да канца жыцця актыўна займаўся педагагічнай дзейнасцю. Не пакінуў друкарскіх прац, але захаваліся яго лекцыі і каментары, запісаныя ў 1660-х гадах Андрэ Феліб’енам.

«Патройны партрэт кардынала Рышэльё», 1637, Нацыянальная Галерэя, Лондан

З 1640 г. Шампань падпадае пад уплыў янсенізму. Пасля таго, як яго паралізаваная дачка цудоўнай чынам была загоена ў манастыры Пор-Раяль, у сценах якога яна жыла, Шампань напісаў нетыповую для яго працу — воціўную карціну «Ex-Voto de 1662», якая у наш час знаходзіцца ў Луўры, дзе ён намаляваў сваю дачку і маці-ігуменню. Сканаў мастак у Парыжы.

Працы

Шампань пакінуў досыць вялікую колькасць палотнаў, па большай частцы на рэлігійныя сюжэты, але з яго спадчыны найбольшую цікавасць для наступных пакаленняў уяўляюць партрэты, самымі знакамітымі з якіх апынуліся выявы Рышэльё. Таксама ён пісаў партрэты Мазарыні, Людовіка XIII, Кальбера, віконта Цюрэна, Карла II Англійскага, а таксама Блеза Паскаля, Вуацюра, архітэктараў Жака Лемерсье і Франсуа Мансара, і іншых значных асоб той эпохі.

У ранні перыяд творчасці знаходзіўся пад уплывам Рубенса, але з часам яго манера набывае большую сухасць і строгасць. У псіхалагічна завостраных, строгіх паводле стылю парадных партрэтах спалучаў рысы фламандскага рэалізму і ранняга французскага класіцызму. Яго партрэтны жывапіс у нашы часы шануецца вышэй рэлігійнага, які нічым не вылучаецца на фоне звычайных барочных палотнаў таго часу.

Спасылкі

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Philippe de Champaigne // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 https://rkd.nl/explore/artists/16305
  4. 1 2 https://en.isabart.org/person/58941
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Philippe de Champaigne
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119233096 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  8. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  9. 1 2 https://www.britannica.com/biography/Philippe-de-Champaigne
  10. https://www.metmuseum.org/art/collection/search/438724

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 12 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бруселі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты
Катэгорыя·Памерлі ў 1674 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 мая
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1602 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных