wd wp Пошук:

Фрэнк Макфарлейн Бёрнет

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бёрнет.

Сэр Фрэнк Макфарлейн Бёрнет (англ.: Sir Frank Macfarlane Burnet; 3 верасня 1899, Траралгон, штат Вікторыя — 31 жніўня 1985) — аўстралійскі вірусолаг.

Скончыў Мельбурнскі ўніверсітэт (1923), прафесар гэтага ўніверсітэта. Дырэктар Інстытута медыцынскіх даследаванняў Уолтэра і Элізы Хол (1944—1965).

У 1947 годзе, за значны ўклад у навуку, навуковец быў узнагароджаны Каралеўскім медалём Лонданскага каралеўскага таварыства.

З 1965 па 1969 год быў прэзідэнтам Акадэміі навук Аўстраліі.

Асноўныя даследаванні прысвечаны экалогіі вірусаў, узаемаадносінам вірусаў і іх «гаспадароў», механізму размнажэння вірусаў, іх зменлівасці. Упершыню вывучыў узбуджальніка ліхаманкі Ку, якому прысвоена яго імя (Rickettsia burnetii). Вірусныя хваробы чалавека Бёрнет разглядаў з эвалюцыйнага і экалагічнага пунктаў гледжання.

Найбольш вядомы сваімі працамі ў галіне імуналогіі. З’яўляецца аўтарам кланальна-селектыўнай тэорыі імунітэту і першаадкрывальнікам з’явы імунаталерантнасці; за апошняе адкрыццё атрымаў Нобелеўскую прэмію.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Frank Macfarlane Burnet // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1241371/Jean-Macnamara
  4. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/416856/Nobel-Prize/93434/The-prizes
  5. https://honours.pmc.gov.au/honours/awards/1082136
  6. 1 2 NNDB — 2002.
Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Імунолагі Аўстраліі
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў Мельбурне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мельбурнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Коплі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
Катэгорыя·Узнагароджаныя Каранацыйным медалём Лізаветы II
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Вікторыя
Катэгорыя·Члены Аўстралійскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Выпускнікі Лонданскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Катэгорыя·Дактары медыцыны
Катэгорыя·Памерлі 31 жніўня
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Рыцары ордэна Аўстраліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных