wd wp Пошук:

Фларыян Зелер

Фларыян Зелер (фр.: Florian Zeller, нар. 28 чэрвеня 1979, Парыж) — французскі пісьменнік, драматург, сцэнарыст, рэжысёр.

Біяграфія

Нарадзіўся 28 чэрвеня 1979 года ў Парыжы ў сям’і аўстрыйца і францужанкі. Вырас у Брэтані, выхоўваўся бабуляй.

У 2001 годзе скончыў Інстытут палітычных даследаванняў. Ва ўзросце 22 гадоў апублікаваў дэбютны раман «Штучны снег», які атрымаў пахвалу літаратурных крытыкаў. Наступныя раманы «Выпадковыя сувязі» (2003) і «Чароўнасць зла» (2004) прынеслі аўтару сусветную вядомасць і статус аднаго з самых папулярных французскіх пісьменнікаў.

У 2004 годзе пачаў працаваць у тэатры і напісаў першую п’есу «Іншыя». Атрымаў поспех як драматург: спектаклі паводле яго п’ес ставяцца на найбуйнейшых тэатральных пляцоўках свету. Найбольш вядомы дзякуючы п’есе «Бацька», якая легла ў аснову аднайменнага фільма (2020). Сам заняў рэжысёрскае крэсла на здымках экранізацыі, адзначанай прэміямі «Оскар», «BAFTA» і «Гоя».

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Florian Zeller // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1028210248 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 14 лістапада 2018.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшы адаптаваны сцэнарый»
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута палітычных даследаванняў