wd wp Пошук:

ФК Мёры

«Мёры» — беларускі футбольны клуб з горада Мёры. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Футбольны клуб у Мёрах быў заснаваны ў 1965 годзе, большую частку гісторыі выступаў у чэмпіянаце Віцебскай вобласці.

У 2011 годзе пры падтрымцы прадпрымальніка Андрэя Чарняўскага клуб выйграў чэмпіянат Віцебскай вобласці, а на наступны год каманда «Мёры» заявілася ў Другую лігу, у другой палове сезона за яе ў якасці аматара гуляў вядомы беларускі нападнік Валерый Стрыпейкіс. Па заканчэнні сезона, з-за адсутнасці падтрымкі мясцовых улад, клуб спыніў сваё існаванне[1]. На наступны год у чэмпіянат Віцебскай вобласці была заяўлена каманда «Прыазёр’е», якая стала пераемніцай былых «Мёраў», захавала ігракоў і трэнерскі штаб. Гэты клуб стаў выступаць у Верхнядзвінску, у 2014—2015 гадах гуляў у Другой лізе.

У 2015 годзе была адроджана каманда ў Мёрах і зноў стала гуляць у чэмпіянаце Віцебскай вобласці, дзе звычайна была серадняком. У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Мёры» далучыліся да Другой лігі.

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
20081/32 фіналу
20091/32 фіналу
2011Чэмпіянат Віцебскай вобласці (Д4)116122244–1338
2012Другая (Д3)1636981947–82351/32 фіналу
2015Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Заходняя зона (Д4)41454520–1519Выхад у плэй-оф
Плэй-оф — Чвэрцьфінал (Д4)10011–4
2016Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Група А (Д4)31272330–1923Выхад у фінальную групу
Фінальная група (Д4)31043318–1615
2017Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Зона А (Д4)51150623–3515
2018Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Зона А (Д4)41033413–2112Выхад у фінальную групу
Фінальная група (Д4)814021211–512
2019Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Група А (Д4)41556437–2721Выхад у плэй-оф
Плэй-оф — Чвэрцьфінал (Д4)20021–9
2020Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Група А (Д4)21071238–1922Выхад у фінальную групу
Фінальная група (Д4)41433423–2312
2021Другая — Віцебскі дывізіён — Захад (Д3)31051415–21161/128 фіналу
Другая — Віцебскі дывізіён — Этап за 1—6 месцы (Д3)31042415–1914
2022Другая — Віцебскі дывізіён (Д3)318122457–26381/32 фіналу

Зноскі

  1. ФК «Міёры». Андрэй Чарняўскі: мне адмовіліся прадаць развалены хлеў, на месцы якога хацеў пабудаваць гатэль для футбалістаў
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1965 годзе
Катэгорыя·ФК Мёры
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі