wd wp Пошук:

Трэнчын

Трэ́нчын (славацк.: Trenčín) — прамысловы горад у заходняй Славакіі. Размешчаны за 10 км ад чэшскай мяжы, на рацэ Ваг, на месцы рымскага легіёна Лаўгарыцыа. Горад з’яўляецца цэнтрам Трэнчынскага края (4501 км²). Насельніцтва складае 58 тыс. чалавек.

Гісторыя

Летапісы ўпершыню згадваюць Трэнчын у 1111 годзе, як замак. Галоўная вежа замка паходзіць з XI ст. У 1275 годзе Трэнчын пераходзіць да ўплывовага венгерскага феадала Пятра Чака. У перыяд з 1302 па 1321 год замак служыў стальцом яго сыну — Матушу Чаку (славацк.: Matúš Čák, венг.: Máté Csák), магутнаму кіраўніку, які кантраліраваў землі Славакіі ў ваенным і палітычным адносінах.

У 1412 годзе Трэнчын атрымаў права вольнага каралеўскага горада. У 1790 горад і замак згарэлі ў вялікім пажары. З другой паловы XIX ст. Трэнчын становіцца буйным прамысловым горадам у рэгіёне сярэдняга цячэння ракі Ваг.

Славутасці

Вядомыя асобы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гарады Славакіі
Катэгорыя·Трэнчын
Катэгорыя·Артыкулы аб населеных пунктах без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)