wd wp Пошук:

Традыцыя Фолсам

Наканечнік дзіды з Фолсама

Традыцыя Фолсам, або Фолсамскі комплекс (англ.: Folsom Complex) — умоўнае абазначэнне палеаіндейскай археалагічнай культуры ці, хутчэй, надкультурной традыцыі, распаўсюджанай у дагістарычны перыяд у цэнтральнай частцы Паўночнай Амерыкі. Тэрмін упершыню прапанаваў у 1927 годзе Джэсі Дэйд Фігінс, дырэктар Каларадскага музея натуральнай гісторыі.

Для фолсамскай традыцыі характэрна выкарыстанне своеасаблівых «фолсамскіх наканечнікаў», а таксама шматлікія месцы з рэшткамі вялікай колькасці забітых жывёл, дзе яны, відаць, падвяргаліся разделцы і дзе разам з косткамі таксама выяўленыя фолсамскія каменныя прылады.

Тыпавым помнікам з’яўляецца размешчанае ў балоцістай мясцовасці скапленне костак забітых жывёл(англ.) бел. каля вёскі Фолсам (Нью-Мексіка, ЗША), акруга Колфакс (Colfax County, 29CX1), якое выявіў каля 1908 г. Джордж Макджанкін (George McJunkin, цемнаскуры каўбой і былы раб, які жыў у Тэхасе з дзяцінства). Першыя раскопкі, аднак, былі праведзеныя толькі ў 1926 годзе.

Шэраг помнікаў з рэшткамі жывёл змяшчае даволі вялікую колькасць костак — да 50 забітых бізонаў, хоць харчаванне фолсамцаў уключала і такіх жывёл, як горны баран, сурок, алень і амерыканскі трус.

Яшчэ адным характэрным помнікам з’яўляецца стаянка Ліндэнмаер (en:Lindenmeier Site) у Каларада, населеная на працягу доўгага перыяду. Пры раскопках у горада Хэнсан ў штаце Ваёмінг ацвярдзенні ў структуры глебы таксама паказваюць на некалі існаваўшыя тут жытлы, якія не захаваліся да нашых дзён.

Мяркуецца, што традыцыя Фолсам развілася з больш ранняй культуры Кловіс і адносіцца прыкладна да 9000-8000 гг. да н . э.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Палеаіндзейцы
Катэгорыя·Дагістарычны перыяд
Катэгорыя·Археалогія ў Канадзе
Катэгорыя·Археалогія ў ЗША