wd wp Пошук:

Таджыкі

Таджыкі (тадж.: Тоҷик, перс.: تاجیک, дары: تاجک [tɔːd͡ʒɪ’k]) — народ, які размаўляе на розных дыялектах перса-таджыкскага кантынуума і насяляе рэгіёны на ўсход і паўночны ўсход ад сучаснай дзяржавы Іран, размешчаныя ў сучасным Афганістане, Таджыкістане , Узбекістане і Пакістане. Традыцыйныя землі таджыкаў ахопліваюць Ферганская даліну, Чач, даліну р. Зераўшан, басейн вярхоўяў Амудар’і (Пянджа), Мургаба і Кабула, а таксама басейны Гільменд і Аргандаба. У Афганістане да таджыкаў таксама звычайна адносяць персамоўнае насельніцтва басейнаў Герыруда і возера Хамун. Для Афганістана характэрныя таксама іншыя варыянты назвы гэтай групы насельніцтва: фарсіваны (персамоўныя), дэхкане (аселыя земляробы, гэта значыць тыя, хто не вядзе качавы лад жыцця). У Таджыкістане (і іншых краінах Сярэдняй Азіі) і Афганістане (разам з Пакістанам) прыняты дзве розныя формы літаратурнай мовы таджыкаў: таджыкская мова і дары адпаведна. Агульная колькасць таджыкаў па розных ацэнках складае ад 38 да 40 млн чал.

Выбітныя таджыкі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Народы Таджыкістана
Народы Афганістана
Сярэдняя Азія
Таджыкі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Народы Узбекістана
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Іранскія народы