wd wp Пошук:

Эмамалі Рахмон

Эмамалі Рахмон (тадж.: Эмомалӣ Раҳмон); нар. 5 кастрычніка 1952) — дзяржаўны дзеяч, старшыня Вярхоўнага Савета Таджыкістана (1992—1994), з 1994 года — прэзідэнт Таджыкістана, носіць тытул «Пешвои миллат» (Пан народу). У выніку канстытуцыйнага рэферэндума прынятыя папраўкі, якія здымаюць з прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона абмежаванні па ліку перавыбранняў на пасаду прэзідэнта[3][4][5] і якія зніжаюць узроставы цэнз для прэзідэнта з 35 да 30 гадоў.

Біяграфія

Эмамалі Рахмон нарадзіўся 5 кастрычніка 1952 года ў пасёлку Дангара Кулябскай вобласці Таджыкскай ССР. Скончыўшы сярэднюю школу, ён пачаў працаваць электрыкам маслазавода ў Курган-Цюбе, затым з 1971 па 1974 ён служыў матросам на Ціхаакіянскім флоце, а пасля заканчэння службы вярнуўся на завод. У 1982 годзе Рахмон скончыў эканамічны факультэт Таджыкскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1976 па 1988 працаваў сакратаром праўлення калгаса Дангарынскага раёна Кулябскай вобласці, старшынёй прафкама гэтай гаспадаркі, а таксама займаў пасаду ў партыйных органах. У чэрвені 1988 года Рахмон стаў дырэктарам саўгаса ім. Леніна Дангарынскага раёна, займаючы гэтую пасаду да лістападзе 1992 г.

Зноскі

  1. Emomali (Imamali) Rachmon // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Emomali Rachmon // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Эмамалі Рахмон зможа абірацца прэзідэнтам бясконца і мець імунітэт ад пераследу
  4. Рахмон у Таджыкістане захацеў быць «пажыццёвым»
  5. Рахмон будзе кіраваць Таджыкістанам пажыццёва
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Прэзідэнты Таджыкістана
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Нішан-е-Пакістан»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Садружнасць»
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таджыкістане
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «10 гадоў Астане»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (Расійская Федэрацыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Парасат
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 1 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Гейдара Аліева
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Рэспублікі Сербія