wd wp Пошук:

Хамун

Хаму́н — група прэснаводных і салёных бяссцёкавых[1] азёр у Іране і Афганістане.

Група азёр знаходзіцца ва ўпадзіне Сістан на вышыні каля 480 м і з’яўляецца вусцевым разлівам рэк Гільменд, Фарахруд і Хашруд. Даўжыня сістэмы каля 150 км, шырыня 50—70 км. У час паводкі рэкі з азёрамі ўтвараюць адзіны вадаём плошчай 2—3 тыс. км² і глыбінёй 1—1,5 м (найбольшая плошча 50 000 км² зафіксавана ў 1903 годзе)[2]. На азёрах зараснікі камышу і чароту.

Рэзерваты Хамуні-Сабары, Хамані-Пузак на тэрыторыі Афганістана, заказнік Хамун на тэрыторыі Ірана[1].

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 536. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  2. Хамун (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Геаграфія Афганістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Азёры Ірана