wd wp Пошук:

Біл Гейтс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гейтс.

Уільям Генры Гейтс III, шырока вядомы як Біл Гейтс (англ.: William Henry Gates III; 28 кастрычніка 1955, Сіэтл) — амерыканскі праграміст і бізнесмен, з’яўляецца сузаснавальнікам кампаніі Microsoft. Адзін з самых багатых людзей свету.

Біяграфія

Біл Гейтс нарадзіўся 28 кастрычніка 1955 г.[6] у багатай сям’і, якая мела шматгадовы вопыт у сферы бізнеса і палітыкі — яго прадзед быў мэрам, дзед віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага банка, бацька Генры Гейтс працаваў адвакатам.

Гейтс пачынае паказваць свой патэнцыял яшчэ ў пачатковай школе, дзе ён здзіўляў настаўнікаў сваімі матэматычнымі здольнасцямі. Яго бацькі жадаючы развіць талент, вырашаюць адправіць Біла вучыцца ў прыватную школу «Leyksayd». Гэтае рашэнне вельмі моцна паўплывала на дальнейшы лёс юнака, менавіта тут ён упершыню пазнаёміўся з камп’ютарам. У той час камп’ютары былі вельмі вялікімі і патрабавалі вельмі шмат фінансавых магчымасцей школы. У «Leyksayd» знаходзіліся камп’ютары маркі DEC PDP-10, прыналежныя General Electric[7].

Біл Гейтс, Пол Ален і некалькімі іншых студэнтаў з «Leyksayd» адразу сталі непадзельныя з камп’ютарам. Яны запісвалі праграмы, вывучалі літаратуру, рабілі ўсё для таго каб пашырыць свае веды ў вобласці камп’ютарнай навукі. З-за гэтага студэнты не выконвалі свае дамашнія працы, адказваліся прыходзіць на заняткі, праводзячы ўвесь свой вольны час за камп’ютарам у будынку школы. Фірма, уладальнік камп’тара, адводзіла «Leyksayd» пэўныя часы на карыстанне камп’ютарам у гэтай школе — студэнты вычарпалі ліміт усяго за некалькі тыдняў.

У 1968 г. у Сіэтле была ўтворана кампанія «Computer Center Corporation», яна паставіла школе больш часу, які можа было выкарыстаць за працай на камп’ютары. Але неўзабаве гэта прывяло да праблемы, таму што студэнты пачалі выпрабоўваць сістэму бяспекі, тым самым прычынілі ёй урон. Яны нават змянілі файл, які паказвае, колькі часу застаецца школе на выкарыстанне камп’ютара. Менавіта таму, «Computer Center Corporation» забараніла доступ да камп’ютараў, на некалькіх тыдняў.

У 1968 г. Біл Гейтс і Пол Ален засноўваюць «Leyksayd Programars Gruop». Яны жадалі знайсці шлях да ўжывання сваіх навыкаў у рэальным міры. Іх першая магчымасць была вынікам прычыны па якой школа засталася без камп’ютара. Кампанія ўбачыла недахопы ў бяспецы і стабільнасці сваіх сістэм, і таму вырашыла наняць Гейтса і яго сяброў для тэставання сістэм бяспекі, як адплата, школе была прадстаўлена вольнасць карыстання кампютарам.

У 1969 годзе «Computer Center Corporation» пачала сутыкацца з фінансавымі праблемамі, як вынік банкрот у сакавіку 1970 г. Такім чынам, «Leyksayd Programars Gruop» прыйшлося шукаць іншы спосаб атрымаць больш часу карыстаннем камп’ютарам. Маладыя студэнты жадалі знайсці спосаб працягваць развіваць свой талент. Магчымасць ім дашла ад «ICI», якая наймала студэнтаў для распрацоўкі праграм. Ва ўзнагароду яны атрымліваюць больш часу для выкарыстання школьным камп’ютарам і ў першы раз атрымалі ўласныя даходы. Адначасова яны працуюць над праграмай, якая ўяўляе каталаг школы.

Студэнты пачынаюць імкнуцца зрабіць праграмаванне сродкам зарабатку. Іншы поспех быў звязаны з кампаніяй «TRW», якая наймае Біла Гейтса і Пола Алена для выпраўлення памылак у сістэме, якая была аналагічнай той, якую выкарыстоўвала «Computer Center Corporation». З таго часу, яны абодва зацвердзілі сябе як добрых праграмістаў.

У 1973 годзе Біл Гейтс быў прыняты ў Гарвардскі ўніверсітэт. Пачаў вучыцца, але, ізноў жа, як і ў «Leyksayd» пасля таго, як ён знайшоў камп’ютарны цэнтр у Гарвардзе, закінуў усё навучанне. Біл і Пол трымалі сувязь нават на адлегласці. Яны часта абмяркоўвалі ідэю стварэння ўласнай кампаніі. Пасля заканчэння першага года навучання ў Гарвардзе, яны абодва пачалі працаваць у Haniuel. Пол Ален пачаў усё больш настойваць на стварэнні кампаніі па распрацоўцы праграмнага забеспячэння, аднак Біл Гейтс не досыць упэўнены ў іх поспеху, ён не адважваецца кінуць вучобу ў Гарвардзе.

Паліцэйскі фотаздымак Біла Гейтса, напраўлены ў паліцэйскае ўпраўленне Альбукеркі, дзе Гейтс быў затрыманы за парушэнне парадку ў 1977 г.

У снежні 1974 г. Ален ехаў да Гейтса, на шляху да сябра ён наведаў адзін магазінчык. Тое, што ён там убачыў змяніла іх жыццё раз і назаўжды. На вокладцы часопіса «Папулярная Электроніка» была выява «Альтаіра 8800», а пад ёю подпіс «Першы камерцыйны мікракамп’ютар». Ён занёс часопіс Гейтсу, і яны ўбачылі ў гэтым свой вялікі шанец, ведаючы, што яму неабходна для працы праграмы. Праз некалькі дзён Гейтс асаждаў MITS, ён сустрэўся са стваральнікам Альтаіра 8800 і распавёў яму аб тым, што ён разам з Полам Аленам стварылі версію BASIC[8], якая можа працаваць за іхнім камп’ютарам. Гэта была хлусня, яны не мелі нават аднаго радка з кодам, таму што не валодалі Альтаірам 8800, але MITS, не ведаючы гэтага, была вельмі зацікаўленая ў іх стварэнні. Так Біл і Пол пачалі працу над BASIC, як было абяцана. Стварэнне кода было даручана Білу Гейтсу, а Пол Ален займаўся падрыхтоўкай эмуляцыі «Альтаіра» з «PDP-10». Пасля васьмі тыдняў яны былі гатовыя і Алену прыйшлося пайсці на MITS, каб праверыць іх стварэнне. Ален паставіў праграму ў «Альтаір» (ён упершыню крануў гэты камп’ютар), калі эмулятар альбо частка кода не працавалі б, гэта азначала толькі адно, што іх тэхналагічная распрацоўка скончылася няўдачай. Да яго радасці, гэтага не адбылося, праграма працавала выдатна. Спачатку камп’ютар вывеў паведамленне «memory size?», Пол увёў «7K». Затым ён напісаў «Print 2+2» — камп’ютар паказаў «4». MITS вырашыла купіць правы на BASIC у двух распрацоўшчыкаў.

«Альтаір 8800»

На той момант Біл Гейтс убачыў, мноства магчымасцей у вобласці праграмнага забеспячэння, ён кідае вучобу ў Гарвардзе і разам з Полам Аленам стварае кампанію Microsoft ўлетку 1975 г., калі Білу Гейтсу было толькі 19 год. У 1977 годзе кіраўніцтва Гарвардскага ўніверсітэта ўручыла Білу дыплом «з-за яго адмысловыя заслугі».

У 1980 годзе Microsoft падпіасла першы кантракт з кампаніяй IBM. Вынікам наступнага супрацоўніцтва стала з’яўленне ў 1985 годзе новай аперацыйнай сістэмы Microsoft Windows, якая праславіла Біла Гейтса і зрабіла яго адным з самых багатых людзей у свеце.

Біл Гейтс, 2004 год

7 студзеня 2008 г. Біл Гейтс абвясціў аб сваім намеры пакінуць пост главы карпарацыі Microsoft, апошнім днём у якасці кіраўніка кампаніі, з’яўляецца 27 чэрвеня 2008 г. Разам з тым ён застаецца старшынёй рады дырэктараў (без выканаўчых паўнамоцтваў) займаецца адмысловымі праектамі, а таксама застаецца самым найбуйным уладальнікам акцый (8,7 %) ад Microsoft.

У 2020 годзе Біл Гейтс выйшаў з савета дырэктараў карпарацыі Microsoft. Ён зрабіў гэта, «каб больш часу ўдзяляць дабрачыннасці, у тым ліку ў сферы сусветнай аховы здароўя, развіцця, адукацыі, а таксама ў супрацьдзеянні змене клімату». Б. Гейтс пакіне за сабой пасаду дарадцы па тэхнічных пытаннях гендырэктара Microsoft і іншых яе кіраўнікоў[9][10].

Статыстыка

Асабняк Гейтса, каля возера Вашынгтон.

У доларах ЗША, як мільярдэр паводле часопіса Форбс.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119081199 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. #2 Bill Gates // Forbes / S. ForbesForbes, 1917. — ISSN 0015-6914 Праверана 23 ліпеня 2018.
  3. What is the Bill and Melinda Gates Foundation? // The Guardian.com — 2015. — ISSN 1756-3224; 0261-3077; 1354-4322 Праверана 23 ліпеня 2018.
  4. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  5. Hoffman R. LinkedIn — 2003. Праверана 23 снежня 2021.
  6. Manes, Stephen (1994), Gates: How Microsoft’s Mogul Reinvented an Industry and Made Himself The Richest Man in America, Touchstone Pictures, p. 11
  7. Manes, Stephen (1994), Gates: How Microsoft’s Mogul Reinvented an Industry and Made Himself The Richest Man in America, Touchstone Pictures, p. 27.
  8. Key Events In Microsoft History. [dostęp 1 października 2005]. (DOC format)
  9. news.microsoft.com
  10. nashaniva.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Выпускнікі Гарварда
Нарадзіліся ў Сіэтле
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
Нарадзіліся ў 1955 годзе
Нарадзіліся 28 кастрычніка
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-спасылкай, перададзенай у Модуль:URL
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Кавалеры Крыжа Прызнання
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Асобы
Праграмісты ЗША
Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
Кавалеры ордэна Ацтэкскага арла