wd wp Пошук:

Сяргей Львовіч Собалеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Собалеў. Сяргей Львовіч Со́балеў (руск.: Сергей Львович Соболев; 23 верасня (6 кастрычніка) 1908, Санкт-Пецярбург — 3 студзеня 1989, Масква) — савецкі вучоны, матэматык і механік. Акадэмік АН СССР (1939), Герой Сацыялістычнай Працы (1968). Доктар фізіка-матэматычных навук (1934), прафесар (1937).

Біяграфія

С. Л. Собалеў нарадзіўся 6 кастрычніка 1908 г. у Санкт-Пецярбургу. З 1918 г. сям’я жыла ў Харкаве, дзе ён вучыўся ў тэхнікуме. У 1923 г. сям’я вярнулася ў Петраград. У 1924 годзе С. Собалеў скончыў сярэднюю школу, у 1924—1925 гг. вучыўся ў 1-й Дзяржаўнай мастацкай студыі. У 1929 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Леніградскага ўніверсітэта. У 1929—1936 гг. працаваў у сейсмалагічным інстытуце АН СССР, у 1932—1943 гг. у Матэматычным інстытуце АН СССР. У 1935—1957 гг. С. Л. Собалеў прафесар МДУ.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны С. Л. Собалеў знаходзіўся ў эвакуацыі ў Казані і займаўся пытаннямі абароны.

З 1943 г. С. Л. Собалеў у Інстытуце атамнай энергіі АН СССР (намеснік дырэктара ў 1945—1958 гг.), з 1957 года дырэктар Інстытута матэматыкі Сібірскага аддзялення АН СССР і прафесар Новасібірскага ўніверсітэта.

У 1984—1989 гг. С. Л. Собалеў працаваў у Маскве галоўным навуковым саветнікам у Матэматычным інстытуце АН СССР.

Памёр С. Л. Собалеў 3 студзеня 1989 г. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Навуковая дзейнасць

С. Л. Собалеву належаць працы па аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі пругкасці, варыяцыйным злічэнні, функцыянальнай матэматыцы, матэматычнай фізіцы і інш. Падчас Вялікай Айчыннай вайны, між іншым, зрабіў разлікі дакладнасці артылерыйскай стральбы і балістычных уласцівасцяў снарадаў. Таксама прымаў удзел у атамным праекце СССР, да якога быў адным з першых прыцягнуты ў 1943 годзе[11].

Замежны член Французскай і Берлінскай акадэмій навук, ганаровы член Эдынбургскага каралеўскага таварыства, член Амерыканскага матэматычнага таварыства, ганаровы доктар навук некалькіх універсітэтаў свету[11].

Узнагароды і прэміі

Лаўрэат Сталінскіх прэмій (1941, 1951, 1953), Дзяржаўнай прэміі СССР (1986).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Соболев Сергей Львович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://link.springer.com/article/10.1007%2FBF02409655
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119002833 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  6. https://warheroes.ru/hero/hero.asp?id=12382
  7. 1 2 3 4 5 http://www.mi-ras.ru/index.php?c=inmemoriapage&l=1&id=21698
  8. Матэматычная генеалогія — 1997.
  9. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  10. 1 2 http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-52167.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
  11. 1 2 Сяргей Львовіч Собалеў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (39):
Катэгорыя·Удзельнікі савецкага атамнага праекта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Матэматыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Члены Акадэміі навук ГДР
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Правадзейныя члены РАН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 1 склікання
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 кастрычніка
Катэгорыя·Падпісалі «ліст трохсот»
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Правадзейныя члены АН СССР
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 3 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных