wd wp Пошук:

Сцяг Грэнландыі

Сцяг Грэнландыі — прыняты 21 чэрвеня 1985 года.

Уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з двума гарызантальнымі палосамі. Зверху размешчана паласа белага колеру, унізе - чырвонага. На палосах размешчаны чырвона-белы круг. Верхняя частка круга чырвонага колеру, ніжняя - белага.

Паласа белага колеру сімвалізуе ледзяныя горныя вяршыні Грэнландыі, чырвоная паласа - акіян. Белая частка круга азначае айсбергі і пакавы лёд, чырвоная яго частка - фіёрды. Іншыя інтэрпрэтацыі трактуюць круг на сцягу як сімвал захаду і ўзыходу сонца. Каляровая гама паўтарае колеры сцяга Даніі, валоданнем якой з’яўляецца Грэнландыя.

Першыя спробы стварэння сцяга Грэнландыі адносяцца да 1973 года. У прыватным парадку было створана некалькі праектаў. У 1980 годзе ўрад аб’яўляе афіцыйны конкурс на стварэнне сцяга, дзе было разгледжана больш за 500 праектаў. У выніку перамог дадзены варыянт.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі 1985 года
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Грэнландыі
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў