wd wp Пошук:

Сегед

Се́гед[2] (венг.: Szeged) — горад на поўдні Венгрыі. Адміністрацыйны цэнтр медзье Чанград. Насельніцтва — 161 921 чалавек (2014), Сегед — трэці па насельніцтве горад у краіне пасля Будапешта і Дэбрэцэна. Размешчаны на абодвух берагах ракі Ціса на поўдзень ад месца ўпадзення ў яе ракі Мараш (Мурэш).

Назва

Існуе некалькі версій паходжання сучаснай назвы горада. Па адной з версій назва паходзіць ад састарэлага венгерскага слова szeg, якое азначае «кут», г.зн. знаходзіцца ў месцы павароту рэчышча ракі Ціса. Па іншай версіі, назва паходзіць ад слова sziget, што азначае «востраў» па-венгерску. Некаторыя даследчыкі адзначаюць, што слова szeg азначае «цёмна-русы» (sötétszőkés) — адсылка на колер вады, у месцы, дзе злучаюцца рэкі Ціса і Мараш[3].

Гісторыя

У рымскія часы паселішча пры ўпадзенні ракі Мараш у Цісу было перавалачнай кропкай для гандляроў соллю і золатам. Паступова яно ператварылася ў гандлёвы цэнтр, а ў XI—XV стст. горад з’яўляўся ўмацаваным пунктам Венгрыі. Пасля татара-мангольскага нашэсця (1241) кароль Бела IV загадаў пабудаваць тут крэпасць і надаў Сегеду правы вольнага горада. У XVI ст. у Сегедзе налічвалася 7000 жыхароў: ён быў гэтак жа вялікі, як і сама сталіца Буда. У 1542—1685 гг. пад уладай турак. Заваяваўшы Сегед (1543), яны далі яму статут адмысловага горада пад заступніцтвам султана.

Неўзабаве пасля вызвалення ад турак, што суправаджалася вялікімі стратамі, Сегед зноў здабыў ранейшы дабрабыт. Аднак у 1710 г. стаў адным з апорных пунктаў паўстання Ракацы, і яго разбурылі габсбургскія войскі. Праз меней чым два дзесяцігоддзі (1728) Сегед набыў скандальную вядомасць месца масавага спалення ведзьмаў. Адзін паўвостраў на Цісе так і завецца: «Вядзьмарскі востраў», бо там здзяйсняліся экзекуцыі імем каталіцкай царквы.

Разбуральная паводка 1879 г.

У 1879 годзе паводка разбурыла больш за 5000 дамоў, пакінула без прытулку каля 90 % з 70 тыс. жыхароў. Задуманае аднаўленне па ўзору вялікіх гарадоў атрымалася толькі дзякуючы дапамозе з-за мяжы. Менавіта таму асобныя ўчасткі Вялікага бульварнага кальца названы ў гонар еўрапейскіх сталіц, якія дапамагалі ў аднаўленні Сегеду: Венскі, Лонданскі, Маскоўскі, Парыжскі, Брусельскі, Рымскі праспекты.

Геаграфія і транспарт

Горад размешчаны за 160 км на паўднёвы ўсход ад Будапешта. За 10 км на поўдзень ад горада праходзіць мяжа з Сербіяй, а за 20 км на паўднёвы ўсход — з Румыніяй.

Праз Сегед праходзіць аўтамагістраль Будапешт — Кечкемет — Сегед — Нові-Сад — Бялград (Е75). Іншыя аўтадарогі вядуць у Бекешчабу і румынскі горад Арад (Е68). Чыгуначныя лініі вядуць на Кечкемет і Будапешт, а таксама ў Румынію і Сербію. Час руху на цягніку да Будапешта — 2 гадзіны 40 хвілін.

Гарадскі транспарт прадстаўлены 42 аўтобуснымі маршрутамі, трыма трамвайнымі і чатырма тралейбуснымі.

Побач з горадам з’яўляецца невялікі аэрапорт, здольны прымаць малыя самалёты.

Клімат

Клімат Сегеда
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 1,7 5,1 11,2 17,1 22,3 25,3 27,4 27,0 23,4 17,6 9,5 3,8 16,0
Сярэдняя тэмпература, °C −1,8 0,9 5,6 11,1 16,2 19,2 20,8 20,2 16,5 11,0 5,1 0,6 10,5
Сярэдні мінімум, °C −4,8 −2,5 0,9 5,5 10,3 13,4 14,4 13,9 10,4 5,6 1,7 −2,1 5,6
Норма ападкаў, мм 29 25 29 41 51 72 50 57 34 26 41 40 495
Крыніца: World Climate

Славутасці

Насельніцтва

Адукацыя

Сегедскі ўніверсітэт
Цэнтральная плошча

У Сегедзе 62 дзіцячыя садкі, 32 пачатковыя школы, 18 сярэдніх школ і ўніверсітэт, заснаваны шляхам аб’яднання ранейшых устаноў вышэйшай адукацыі. Дзве самыя выбітныя школы (Ságvári Endre Gyakorló Gimnázium і Radnóti Miklós Kísérleti Gimnázium) знаходзяцца ў шэрагу пятнаццаці лепшых школ Венгрыі. Сегед з’яўляецца цэнтрам вышэйшай адукацыі ў паўднёвай Венгрыі. У горадзе навучаюцца тысячы студэнтаў, большая частка якіх з’яўляецца замежнікамі. Цэнтр біялагічных даследаванняў Венгерскай акадэміі навук, які быў пабудаваны пры матэрыяльнай падтрымцы ЮНЕСКА, з’яўляецца значнай крыніцай перспектыўных даследаванняў. ВУчоныя з гэтай лабараторыі былі першымі, хто вынайшаў штучны наследаваны матэрыял у 2000 годзе. Будынак цэнтра служыў месцам для правядзення шматлікіх навуковых канферэнцый і пагэтуль працягвае даваць значны ўклад у сусветную навуку. Сегедскі ўніверсітэт быў абраны лепшым універсітэтам краіны на галасаванні Academic Ranking of World Universities — 2005 Архівавана 4 снежня 2005. і адным з лепшых 100 ўніверсітэтаў Еўропы.

Цікавыя факты

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Szeged települési választás eredményei(untranslated), 2010.
  2. БелЭн, 2002
  3. On etymology Архівавана 18 кастрычніка 2007.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гарады Венгрыі
Катэгорыя·Сегед
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак