wd wp Пошук:

Ружанская сінагога

Ружанская сінагога ў 2006 годзе

Ружа́нская сінаго́га — былая сінагога ў Ружанах на вуліцы Якуба Коласа, 6. Помнік эклектычнай архітэктуры.

Гісторыя

Сінагога была збудаваная пад канец XVIII стагоддзя як копія слонімскай у маштабе 1:3.

У другой палове XIX стагоддзя побач з сінагогай была пабудаваная яўрэйская школа ў адзіным архітэктурным стылі.

Сінагога дзейнічала да 1940 года, пасля чаго была зачыненая савецкімі ўладамі. Па Другой сусветнай вайне ў будынку ешывы размяшчаліся паслядоўна склады, млын, кацельня, гараж мясцовага прадпрыемства[1]. Будынак самой сінагогі закінуты і паступова разбураецца.

Архітэктура

Аднапавярховы будынак на высокім падмурку, па перыметры дэкараваны пілястрамі і карнізамі. Вокны завершаныя паўкруглымі абрамленнямі.

Унутры часткова захаваліся насценныя фрэскі і надпісы. Па цэнтры будынку ў неблагім стане біма — адна з нямногіх, што захаваліся ў Беларусі.

Зноскі

  1. Уладзімір Крукоўскі. Ружаны. Драўляная рука // Наша Ніва. — 2001. — № 44.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сінагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Ружанаў