wd wp Пошук:

Пітэр Дэніс Мічэл

Пітэр Дэніс Мічэл (англ.: Peter Dennis Mitchell; 29 верасня 1920, Мітчэм, Сурэй — 10 красавіка 1992, Бодмін, Корнуал) — англійскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1978 года за адкрыццё хеміасматычнага механізму сінтэзу АТФ, аўтар ідэі механізму транспарту пратонаў пад назвай Q-цыкл[4].

Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1974), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1977), Французскай акадэміі навук (1989)[5].

Біяграфія

Пітэр Мічэл нарадзіўся ў Мітчэме, Сурэе 29 верасня 1920 года[6]. Бацька — Крыстафер Гібс Мічэл, дзяржаўны служачы, маці — Кейт Беатрыс Дораці (народжаная) Таплін. Пітэр Мічэл атрымаў адукацыю ў Каралеўскім каледжы (Тонтан) і каледжы Ісуса (Кембрыджскі ўніверсітэт), дзе навучаўся натуральным навуках са спецыялізацыяй ў вобласці біяхіміі.

У 1942 годзе ён пачаў даследчую працу на кафедры біяхіміі ў Кембрыджскім універсітэце. У пачатку 1951 года атрымаў ступень доктара філасофіі за вывучэнне механізму дзеяння пеніцыліна. У 1955 годзе ён быў запрошаны прафесарам Майклам Свонам для стварэння біяхімічнага даследчага падраздзялення на кафедры заалогіі Эдынбургскага ўніверсітэта, дзе ён быў прызначаны старшым лектарам у 1961 годзе. У 1963 годзе Мічэл быў вымушаны падаць у адстаўку па стане здароўя.

Навуковыя пошукі

Навуковыя інтарэсы звязаныя з вывучэннем накіраванасці біяхімічных рэакцый у прасторы адносна пэўных унутрыклеткавых арыенціраў. Аўтар хеміасматычнай тэорыі акісляльнага фасфаралявання, якая ляжыць у аснове біяэнергетыкі.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Peter Dennis Mitchell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Peter D. Mitchell // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. NNDB — 2002.
  4. Peter D. Mitchell biography
  5. Les membres du passé dont le nom commence par M(фр.)
  6. NNDB Peter Mitchell Bio at NNDB(нявызн.). Праверана 23 сакавіка 2007.
  7. Нобелеўская прэмія па хіміі 1978 года(нявызн.). Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 10 красавіка
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сурэі
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Коплі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Біёлагі XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных