wd wp Пошук:

Пётр Весялоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Весялоўскі. Пётр Весялоўскі (да 1556—1621) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Сакратар каралеўскі, падскарбі надворны (1590—1598), маршалак надворны (1598—1615) і вялікі маршалак літоўскі (з 1615). Староста гродскі ковенскі (1592), староста тыкоцінскі i румбарскі (1598), васількаўскі (1603).

Біяграфія

З роду Весялоўскіх герба «Агеньчык» зменены, сын Пятра і Кацярыны з Валовічаў.

Адукацыю атрымаў у нямецкіх рэфармацыйных універсітэтах, пазней перайшоў у каталіцтва.

Быў адным з 6 прадстаўнікоў ад шляхецкага стану на канвакацыйным сойме 1573 года.

Пасля родзічаў быў уладальнікам Беластока, фундаваў там парафіяльны касцёл, a ў 1617 годзе пачаў будоўлю мураванага цяперашняга касцёла, завершаны сынам Крыштафам і стаў яго маўзалеем. Таксама ў Беластоку пабудаваў палац паводле праекта архітэктара Якуба Брэтвуса. Летнюю рэзідэнцыю меў у Каменнай каля Дубровы Беластоцкай. Фундаваў касцёл у Старой Каменнай (станам на 2020 год найстарэйшае драўлянае збудаванне Падляшша).

Сям’я

У 1579 годзе ажаніўся з Соф’яй з Любамірскіх, дачкой Станіслава і Барбары з Грушоўскіх. У шлюбе яны мелі трох сыноў і трох дачок.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 3 кастрычніка 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Весялоўскія
Катэгорыя·Старосты румбарскія
Катэгорыя·Род Весялоўскіх
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Падскарбіі надворныя літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XVI стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старосты ковенскія
Катэгорыя·Старосты тыкоцінскія
Катэгорыя·Маршалкі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1619 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старосты васількаўскія
Катэгорыя·Маршалкі надворныя літоўскія