wd wp Пошук:

Паўль фон Гіндэнбург

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гіндэнбург.

Паўль Лю́двіг Ганс Анто́н фон Бенекендо́рф унд фон Гі́ндэнбург (ням.: Paul Ludwig Hans Anton von Beneckendorff und von Hindenburg; 2 кастрычніка 1847 — 2 жніўня 1934) — нямецкі вайсковы і палітычны дзеяч. Бачны камандуючы Першай сусветнай вайны: галоўнакамандуючы на Усходнім фронце супраць Расіі (19141916), начальнік Генеральнага штаба (19161919). Прускі генерал-фельдмаршал (2 лістапада 1914). Рэйхспрэзідэнт Германіі (19251934). Першы і адзіны ў гісторыі Германіі чалавек, абраны кіраўніком дзяржавы на ўсенародных выбарах. З сям’і прускага афіцэра.

Біяграфія

Падчас Першай сусветнай вайны з канца жніўня 1914 г. камандаваў 8-й арміяй ва Усходняй Прусіі, з лістапада — войскамі ўсяго Усходняга фронту. Усім нацыянальнасцям акупіраваных тэрыторый, у т.л. беларусам, даў дазвол на культурную дзейнасць, адкрыццё нацыянальных школ, выданне газет на роднай мове. З жніўня 1916 г. начальнік Генеральнага штаба, фактычна галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Германскай імперыі.

Рэйхспрэзідэнт Германіі (1925—1934). Падтрымліваў ваенна-манархічныя і правыя арганізацыі. У 1933 г. даручыў фюрару нацыянал-сацыялістаў А. Гітлеру сфарміраваць урад.

21 сакавіка 1933 г., у Дзень Патсдама адбыўся сімвалічны поціск рукі Гіндэнбурга і Гітлера ў гарнізоннай царкве ў Патсдаме, азначала пераемнасць нацызму традыцыям старой прускай арміі. Аднак у красавіку 1933 года Гіндэнбург запярэчыў супраць нацысцкага праекта закона аб дзяржаўнай службе і настаяў, каб са службы не звальняліся яўрэі-ветэраны Першай сусветнай вайны (Гітлер лічыў, што такіх не было) і яўрэі, якія знаходзіліся ў вайну на грамадзянскай службе.

Улетку 1934 года пасля «ночы доўгіх нажоў» адправіў Гітлеру падзякавальную тэлеграму. Пасля смерці Гіндэнбурга Гітлер адмяніў пост рэйхспрэзідэнта і прыняў на падставе вынікаў рэферэндуму паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы сам, выбраўшы сабе тытул «Фюрар (правадыр) і рэйхсканцлер».

Пасмертная слава

Магіла Гіндэнбурга ў Марбургу

Пасля смерці рэйхспрезідэнта Гітлер усяляк заахвочваў распаўсюджванне яго культа. Яго прах быў пахаваны (насуперак волі самога нябожчыка) ў Таненбергскім мемарыяле. У гонар Гіндэнбурга быў названы, сярод іншага, нямецкі пасажырскі дырыжабль, які пацярпеў катастрофу ў ЗША ў 1937 годзе.

Пры набліжэнні савецкіх войскаў да Таненберга немцы вывезлі прах яго (і жонкі) у Заходнюю Германію. Ён быў перапахаваны ў царкве Святой Лізаветы(ням.) бел. ў Марбургу.

Зноскі

  1. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  2. Віртуальная манархія фельдмаршала Гіндэнбурга
  3. (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Эрых фон Фалькенгайн
Начальнік генеральнага штаба Германіі
19161919
Пераемнік:
Вільгельм Гронер
Папярэднік:
Фрыдрых Эберт
Прэзідэнт Германіі
19251934
Пераемнік:
Адольф Гітлер
(як фюрар Германіі)
Тэмы гэтай старонкі (37):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Генерал-фельдмаршалы (Германская імперыя)
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Лейпцыга
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа Жалезнага крыжа
Катэгорыя·Постаці Веймарскай рэспублікі
Катэгорыя·Вышэйшае кіраўніцтва Трэцяга рэйха
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Марыі Тэрэзіі
Катэгорыя·Германскія генерал-фельдмаршалы
Катэгорыя·Асобы на манетах
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Пахаваныя ў Марбургу
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа
Катэгорыя·Арыстакратыя Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Познані
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Прэзідэнты Германіі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Ены
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Берліна
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Патсдама
Катэгорыя·Узнагароджаныя Зоркай Вялікага крыжа Жалезнага крыжа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Постаці лютэранства
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатога руна
Катэгорыя·Памерлі 2 жніўня
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гамбурга
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Франкфурта-на-Майне
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Дрэздэна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1847 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных