wd wp Пошук:

Нівалду Радрыгіс Ферэйра

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Нівалду Радрыгіс Ферэйра[2] (парт.: Nivaldo Rodrigues Ferreira; нар. 22 чэрвеня 1988, Іаты, Бразілія), больш вядомы як проста Нівалду або Нівалда — бразільскі футбаліст, нападнік англійскага клуба «Рэдкліф».

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у Сан-Паўлу, пазней выступаў за бразільскія клубы «Бараунас» і «Алекрын». У 2011 стаў перайшоў у казахстанскі клуб «Атырау», дзе стаў адным з вядучых ігракоў, аднак у сезоне 2012 амаль не гуляў праз праблемы са здароўем. У жніўні 2012 года быў на праглядзе ва «Уфе», а ў ліпені 2013 года далучыўся да «Сібіры». З чэрвеня 2014 года на працягу двух сезонаў выступаў за «Прамень-Энергію», дзе быў трывалым іграком асновы. У жніўні 2016 перайшоў у краснаярскі «Енісей», аднак не змог замацавацца ў складзе, і ў студзені 2017 года пакінуў каманду ў якасці свабоднага агента.

У лютым 2017 года далучыўся да беларускага клуба «Гомель», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[3]. У складзе «Гомеля» замацаваўся ў аснове, па выніках першай паловы чэмпіянату Беларусі 2017 з пяццю галамі быў найлепшым бамбардзірам каманды. У чэрвені 2017 года стала вядома аб цікавасці да Нівалду з боку брэсцкага «Дынама», якое неўзабаве аформіла пераход іграка[4]. У склдазе дынамаўцаў таксама стаў трывалым іграком асновы.

У лютым 2018 года быў аддадзены ў арэнду ташкенцкаму «Лакаматыву» на 5 месяцаў[5]. У складзе ўзбекскага клуба чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену; выступаў у азіяцкай Лізе чэмпіёнаў. У чэрвені 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў Брэст[6]. З ліпеня зноў стаў выступаць у складзе брэсцкай каманды, але на полі з’яўляўся нерэгулярна. У снежні 2018 года разарваў кантракт з дынамаўцамі[7].

У лютым 2019 года зноў стаў іграком «Гомеля»[8]. У сезоне 2019 трывала гуляў у стартавым складзе каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2020 года падпісаў кантракт з мальтыйскім клубам «Гуджа Юнайтэд»[9], аднак ужо ў сакавіку пакінуў яго, згуляўшы ў шасці матчах. Неўзабаве з’явілася інфармацыя аб магчымым пераходзе нападніка ў бабруйскую «Белшыну», афіцыйна аб трансферы было абвешчана ў красавіку[10]. У складзе «Белшыны» пераважна выхадзіў на замену. У верасні 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў бабруйскі клуб[11] і неўзабаве далучыўся да «Іслачы»[12]. Пакінуў «Іслач» у снежні 2020 года[13].

У 2021 годзе стаў выступаць у чэмпіянаце Кіеўскай вобласці за «Джуніярс» (Шпыцькы), а неўзабаве далучыўся да «Чайкі» з Другой лігі Украіны. У жніўні 2022 года стаў іграком «Рэдкліфа» з сёмага англійскага дывізіёна.

Зноскі

  1. Nivaldo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  3. “Гомель” объявил о подписании контракта с Нивалдо
  4. “Гомель” сообщил о продаже Нивалдо брестскому “Динамо”
  5. Нивалдо перешел в ташкентский “Локомотив” на правах 5-месячной аренды
  6. Нивалдо вернулся в брестское “Динамо” из аренды
  7. Брестское “Динамо” расторгло контракты с Нивалдо и Филиповичем
  8. “Гомель” объявил о подписании контракта с Нивалдо
  9. Экс-нападающий “Гомеля” и брестского “Динамо” перешел в мальтийский клуб
  10. https://by.tribuna.com/football/1084953767.html
  11. Нивалдо покинул “Белшину”
  12. “Ислочь” объявила о подписании контракт с Нивалдо
  13. “Ислочь” рассталась с Нивалдо
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Ігракі ФК Енісей Краснаярск
Катэгорыя·Ігракі ФК Чайка Пэтрапаўліўска Баршчагіўка
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пернамбуку
Катэгорыя·Ігракі ФК Гуджа Юнайтэд
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Бараунас
Катэгорыя·Ігракі ФК Атырау
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Прамень-Энергія Уладзівасток
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Ташкент
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 чэрвеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Сібір Новасібірск
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэдкліф
Катэгорыя·Ігракі ФК Джуніярс Шпыцькы
Катэгорыя·Ігракі ФК Алекрын
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта