wd wp Пошук:

Нова Руда

Нова Руда[1] (польск.: Nowa Ruda, ням.: Neurode — Нойродэ, чэшск.: Nová Ruda) — горад на паўднёвым захадзе Польшчы каля мяжы з Чэхіяй. размешчаны за 440 км на паўднёвы захад ад Варшавы і за 85 км на паўднёвы захад ад Вроцлава. Уваходзіць у склад Клодзкага павета Ніжнесілезскага ваяводства, утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Нова Руда. Чыгуначная станцыя. Займае плошчу 37,05 км². Насельніцтва 22,3 тыс. чалавек.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Ніжнесілезскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Клодзкага павета
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта