wd wp Пошук:

Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі (26 красавіка 1696, Варшава13 жніўня 1775, Варшава) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

Біяграфічныя звесткі

Паходзіў з роду Чартарыйскіх, сын Казіміра, палітычны кіраўнік «фаміліі» ў 1740—70-х г.

У 1720-х г. блізкі да Я. Г. Флемінга, першага міністра Аўгуста II, вялікі падстолі літоўскі у 1720—22, кашталян віленскі ў 1722—24, падканцлер літоўскі у 1724—52, вялікі канцлер літоўскі з 1752; староста гродзенскі, гомельскі (1730), купішскі. Пасля смерці Аўгуста II (1733) прыхільнік Станіслава Ляшчынскага, у 1736 пагадзіўся з Аўгустам III. У 1744—50 спрабаваў правесці рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, абапіраючыся на падтрымку Расіі і Аўстрыі. Пасля смерці Аўгуста III (1763) як галава «фаміліі» падтрымліваў кандыдатуру свайго пляменніка Адама Казіміра на трон Рэчы Паспалітай. У 1764 пад аховай расійкіх войск арганізаваў у Вільні Генеральную канфедэрацыю ВКЛ, скіраваную супраць К. С.Радзівіла (Пане Каханку), і дамогся яго выгнання з краіны. Аднак Кацярына II, каб не ўзмацняць «фаміліі», арганізавала ў 1767 Радамскую канфедэрацыю на чале з К. С.Радзівілам. Да антырасийскай Барскай канфедэрацыі Міхал Фрыдэрык не далучыўся, але выступаў супраць выкарыстання расійскіх войск для яе падаўлення. 23 кастрычніка 1767 увайшоў у склад дэлегацыі Сойма, абранага пад ціскам рускага пасла Мікалая Рапніна, створанай у мэтах вызначэння сістэмы рэспублікі. Удзельнічаў у дэлегацыі, якая падпісала трактат аб прызнанні Першага падзелу Рэчы Паспалітай.

Ад шлюбу з Элеанорай Вальдштэйн(польск.) бел. меў 3 дачкі і сына: Антаніну, Канстанцыю, Аляксандру і Антонія.

Зноскі

  1. 1 2 Michal Fryderyk Prince Czartoryski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Michał Fryderyk Czartoryski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. 1 2 Michał Fryderyk Czartoryski // Proleksis enciklopedija — 2009.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1020579625 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Падстоліі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Князі клэванскія
Катэгорыя·Род Чартарыйскіх
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Падканцлеры літоўскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Старосты гомельскія
Катэгорыя·Канцлеры вялікія літоўскія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Кашталяны віленскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1696 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Памерлі 13 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1775 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай