wd wp Пошук:

Міньск Мазавецкі

Міньск Мазавецкі (польск.: Mińsk Mazowiecki) — горад ва ўсходняй Польшчы, у Мазавецкім ваяводстве, сядзіба Міньскага павета і вясковай гміны Міньск Мазавецкі, частка Варшаўскай агламерацыі.

Паводле звестак 2006 году, у Міньску пражывала 37 529 жыхароў. Адносна шчыльнасці насельніцтва займае 11-е месца ў Польшчы. У 19751998 гг. горад прыналежаў да Сядлецкага ваяводства. Горад размешчаны ў 40 км ад Варшавы. З’яўляецца мясцовым гаспадарчым (развіты гандаль, інфраструктура і прамысловасць), адукацыйным (вышэйшая школа і 6 сярэдніх школаў), ваенным (авіябаза, жандармерыя і ваенкамат), культурным (дом культуры, артыстычная школа, 2 бібліятэкі, 2 музея, таварыства гісторыкаў) цэнтрам, але першым чынам з’яўляецца месцам жыхарства і адпачынку шматлікіх людзей, якія працуюць у Варшаве. Гісторыя Міньску налічвае звыш шасцісот гадоў. У 1421 годзе Міньск атрымаў гарадскія правы. У XІX стагоддзі, і ў II сусветную вайну горад меў вялікую яўрэйскую дыяспару, на памяць аб ёй застаўся толькі забыты магільнік і адзін з найбольшых камянёў у Трэблінцы. У Міньску знаходзіцца некалькі аб’ектаў, упісаных да спісу помнікаў.

Гербам Мінска Мазавецкага з’яўляецца Ляліва, а заступнікам — Ян Хрысціцель.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Міньскага павета
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Мазавецкага ваяводства
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Міньск Мазавецкі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum