wd wp Пошук:

Мёртвае мора

Мёртвае мора — бяссцёкавае салёнае возера на мяжы Ізраіля і Іарданіі. Займае самую нізкую частку самай глыбокай тэктанічнай катлавіны Гхор, узровень вады на 400 м ніжэй узроўню акіяна. Складаецца з 2 катлавін — больш глыбокай паўночнай і мелкай паўднёвай, якая падзелена дамбамі на басейны для выпарэння вады і наступнай здабычы мінеральных солей. Плошча 940 км², даўжыня 80 кіламетраў, найбольшая шырыня 15 кіламетраў. Найбольшая глыбіня — 394 м.

Становішча ўрэзу вады непастаяннае і вагаецца ў межах некалькіх метраў у залежнасці ад колькасці атмасферных ападкаў і адбору вады на арашэнне і водазабеспячэнне басейну ракі Іардан — адзінай ракі, якая ўпадае ў Мёртвае мора. Больш значныя ваганні назіраліся ў геалагічным мінулым: 23 тыс. гадоў назад узровень быў на 200 м вышэй, пазней апускаўся на 300 м ніжэй сучаснай адзнакі. Катлавіна возера тэктанічнага паходжання, утварылася 1,5-2 млн. гадоў назад.

Тэмпература вады да глыбіні 40 м зменьшваецца па сезонах і складае 16 °C зімой і 36 °C летам, ніжэй пастаянная — 21 °C. Кліматычныя ўмовы (сухі пустынны клімат, тэмпература паветра ад 14 °C у студзені да 30 °C і больш у ліпені) спрыяюць вялікаму выпарэнню і выклікаюць вялікую салёнасць вады — 332 ‰ (у кожным літры вады — 322 г солей). Элементны склад солей у 1 літры вады: хлору — 212 г, магнію — 41 г, натрыю — 39 г, кальцыю — 17 г, калію — 7 г, брому — 5 г, іншых элементаў — 1 г. У водах Мёртвага мора растворана 44 млрд. тон солей. Высокая мінералізацыя вады з’явілася прычынай адсутнасці ў возеры арганічнага жыцця (за выключэннем некаторых відаў анаэробных бактэрый). Берагі Мёртвага мора пустынныя, з рэдкімі аазісамі. На ўзбярэжжы бальнеалагічныя курорты. У паўднёвай частцы - здабыча мінеральных солей.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Салёныя азёры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сухія вобласці ніжэй узроўня мора
Катэгорыя·Памежныя азёры
Катэгорыя·Геаграфія Палесціны
Катэгорыя·Геаграфія Ізраіля
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Ізраіля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Біблейскія месцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры Іарданіі
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Экстрэмальныя пункты Зямлі
Катэгорыя·Геаграфія Евангелляў