wd wp Пошук:

Бяссцёкавае возера

Бяссцёкавае возера, возера, якое не мае паверхневага і падземнага сцёку. Найчасцей тралляецца ў абласцях унутранага сцёку стэпавай і паўпустынных зон і ў абласцях развіцця шматгадовай мерзлаты. Расход вады ідзе праз выпарэнне, таму ў засушлівым клімаце ў Бяссцёкавым возеры назапашваюцца мінеральныя солі. Прамысловая здабыча кухоннай солі вядзецца ў азёрах Эльтон і Баскунчак, соды ў Дародінскім возеры (Расія), мірабіліту ў Салёным возеры (ЗША) і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гідралогія
Катэгорыя·Азёры
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара