wd wp Пошук:

Мста

Мста (руск.: Мста) — рака ў Цвярской і Наўгародскай абласцях Расіі.

Даўжыня ракі 445 км, плошча вадазбору 23 300 км². Сярэдні расход вады за 40 кіламетраў ад вусця — 202 м³/с.

Мста бярэ пачатак з возера Мсціна (Мсцінскае вадасховішча), выцякае з-пад Мсцінскай плаціны (на поўнач ад Вышняга Валачка), упадае ў возера Ільмень з паўночнага боку возера, недалёка ад вытока ракі Волхаў, утвараючы на ​​Прыільменскай нізіне шырокую забалочаную дэльту. Суднаходная на 134 км, ад возера Ільмень да вёскі Мсцінскі Мост[1].

Буйныя прытокі: Беразайка, Шэгрынка, Пярэтна, Льняная, Халова (левыя); Увер, Белая, Мда, Хуба (правыя). На Мсце размешчана мноства населеных пунктаў. Найбольш буйныя з іх: горад Баравічы і пасёлак гарадскога тыпу Любыціна.

Зноскі

  1. Река Мста // Государственный водный реестр РФ(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Наўгародскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Цвярской вобласці
Катэгорыя·Басейн Нявы