Мсці́на, Мсцінскае вадасховішча (руск.: Мсти́но, Мстинское водохранилище) — возера ў заходняй частцы Цвярской вобласці Расіі, на Валдайскім узвышшы, выток ракі Мста. Пераўтворана ў вадасховішча ў выніку стварэння Вышневалоцкай воднай сістэмы.
Плошча паверхні 12,5 км². Плошча вадазбору 4720[2] км². Глыбіні да 10[1] м.
Упадаюць рэкі Цна, Рудзінка і некалькі праток з суседніх азёр. Выцякае рака Мста. Суднаходства на працягу 25 км, ад горада Вышні Валачок да плаціны на рацэ Мста[2].