wd wp Пошук:

Мемарыял ахвярам трагедыі на Нямізе

Уваход на станцыю метро «Няміга»

Мемарыял ахвярам трагедыі на Нямізе — мемарыял у Мінску, размешчаны каля ўваходу на станцыю метро «Няміга» з боку плошчы 8 Сакавіка, дзе 30 мая 1999 года адбылася трагедыя, у якой загінулі 53 чалавекі і яшчэ больш за 150 пацярпелі.

Мемарыял ахвярам трагедыі на Нямізе

Гісторыя

Пасля трагедыі, паводле словаў скульптара Міхаіла Інькова, у якога на Нямізе загінула ягоная 15-гадовая дачкая Марыя, секцыя скульптараў Саюза мастакоў Беларусі аднагалосна прагаласавалі за тое, каб ён стварыў помнік загінулым, але ў выніку працай заняўся тагачасны старшыня Саюза мастакоў, скульптар Генадзь Буралкін[1]. Паводле ўспамінаў самога Буралкіна, прыкладна праз тыдзень пасля трагедыі яго і архітэктара Аляксандра Чадовіча выклікалі да старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Ярмошына, які паставіў задачу стварыць мемарыяльны знак, да якога на 40 дзён пасля трагедыі будуць ускладаць кветкі. Увечары таго ж дня Буралкін і Чадовіч сутрэліся, скульптар прапанаваў зрабіць прыступкі, на якіх ляжаць зламаныя кветкі[2].

Бацькі загінулых, у тым ліку скульптар Інькоў, які ствараў на праваслаўную тэматыку, прапаноўвалі адкрыць ў падземным пераходзе царкву[3].

Першая чарга мемарыяла была ўзведзена па праекце архітэктараў Аляксандра Чадовіча (ППУП «Творчая майстэрня-7»), Святланы Барысовіч, Людмілы Жлоба (УП «Гарархбюро» пры Камітэце архітэктуры, горадабудаўніцтва і землеўпарадкавання Мінгарвыканкама) і скульптара Генадзя Буралкіна[4][3]. Ад ганарару аўтары адмовіліся. Часу на працу было мала, мантаж бронзавых кветак скончыўся 8 ліпеня 1999 года, усяго за некалькі гадзін да ускладання кветак а 10-й раніцы, на якім прысутнічаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка[2].

Інькоў застаўся пакрыўджаным на Буралкіна і вельмі незадаволеным працай[1]:

Тое, што атрымалася, інакш як халтурай назваць не магу. Такія рэчы за два тыдні не робяцца. Калі я ўбачыў гэтыя ружы, быў проста ў шоку. Пасля гэтага я рукі аўтару памятнага знака не падаў. Ён апраўдваўся, што трэба было тэрмінова рабіць замову. Я спытаў, чаму ён не звярнуўся да мяне. Калегі прапанавалі розныя ідэі. Адна з іх — паставіць на месцы трагедыі каплічку…

Паводле Буралкіна, пасля адкрыцця мемарыяльнага знака Міхаіл Інькоў папярэдзіў, што робіць каплічку, дзе выгравіраваны імёны загінулых[2]. Працы па ўстаноўцы мемарыяльнага знака ў выглядзе каплічкі, ідэя якога належыць Генадзю Лаўрэцкаму, пачаліся 18 мая 2000 года. Яна створана па праекце архітэктараў Святланы Барысовіч, Людмілы Жлоба і Генадзя Лаўрэцкага (УП «Гарархбюро»), якому належыць ідэя, і скульптара Міхаіла Інькова[3].

З устаноўкай пліты завяршылася фарміраванне мемарыяла[3]. У трэцюю гадавіну трагедыі, раніцай 30 мая 2000 года, адбылося адкрыццё мемарыяла ў памяць пра загінулых.

Пасля адкрыцця мемарыяла ў падземным пераходзе на станцыі метро «Няміга» быў прыбраны своеасаблівы народны мемарыял — стыхійна размешчаныя на сценах партрэты загінулых, малюнкі і розныя тэксты — прысвячэнні памяці ахвяр трагедыі[3].

Каплічка

Апісанне

Мемарыял уяўляў сабой гранітныя ступені, па якіх раскіданыя 53 бронзавыя кветкі (42 ружы і 11 цюльпанаў па колькасці загінулых дзяўчын і хлопцаў). На сцяне надпіс «53 рубцы на сэрцы Беларусі. 30 мая 1999 года».

Побач памятны знак у выглядзе капліцы з металічнай плітой унутры, на якой высечаны імёны загінулых і выслоўе з Евангелля паводле Іаана: «Я есмь воскресение и жизнь. Верующий в Меня, если и умрет, оживет. И всякий живущий и верующий в Меня не умрет вовек». Пліта ўвянчана крыжам і ўяўляе сабой своеасаблівы хрысціянскі алтар[3][5].

«Ружачкі» з’яўляюцца папулярным месцам сустрэч гараджан[6].

Узнагароды

Памятны знак на ўваходзе ў станцыю метро «Няміга» (Першы этап) адзначаны Дыпломам лаўрэата XII Рэспубліканскага агляду-конкурсу лепшых архітэктурных твораў (пабудовы) 2003—2005 гг., які прайшоў у рамках Нацыянальнага фестывалю архітэктуры «Мінск-2005»[4].

Зноскі

  1. 1 2 Михаил Иньков: Я готов сделать памятник Анастасии Слуцкой. Газета «Iнфа-Кур’ер» — 9 февраля 2011
  2. 1 2 3 «Это была не толпа. Это была давка». 20 лет со дня трагедии на Немиге — самой страшной в истории независимой Беларуси. 30 мая 2019 Архівавана 10 чэрвеня 2019.
  3. 1 2 3 4 5 6 Открытие мемориала жертвам трагедии на Немиге(руск.) . БДГ Деловая Газета (30 мая 2002). Архівавана з першакрыніцы 11.3.2016.
  4. 1 2 Итоги ХІІ Республиканского смотра-конкурса
  5. Третья годовщина трагедии на Немиге(недаступная спасылка)
  6. Знаковые топонимы: каждый минчанин знает, где
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Генадзя Лаўрэцкага
Катэгорыя·Мемарыяльныя збудаванні Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 2000 годзе
Катэгорыя·2000 год у Мінску
Катэгорыя·Творы Міхаіла Інькова
Катэгорыя·Плошча 8 Сакавіка (Мінск)
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Святланы Барысовіч
Катэгорыя·1999 год у Мінску
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Аляксандра Чадовіча
Катэгорыя·З’явіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Творы Генадзя Буралкіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Людмілы Жлобы