wd wp Пошук:

Маці-Арменія

Манумент «Маці-Арменія» на марцы Арменіі, 2011 г.

Маці-Арменія (арм.: Մայր-Հայաստան) — манумент у Ерэване ў гонар перамогі Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне. Вышыня 54 м[1], з іх 22 м — вышыня статуі. Размешчаны ў парку Ахтанак (Перамога), які ўзвышаецца над цэнтрам горада.

Пастамент (1950, арх. Рафаэл Ісраэлян) выкананы з граніту, выкарыстаны матывы нацыянальнага арнаменту — разьбы па камені. Першапачаткова на ім быў усталяваны помнік Сталіну (ск. Сяргей Мяркураў), дэмантаваны ў 1962 годзе. Статуя «Маці Арменія» (1967, ск. Ара Аруцюнян) выканана ў чаканнай медзі, сімвалізуе магутнасць і веліч Радзімы. Уяўляе сабой выяву маці, якая ўкладвае меч у ножны. Ля ног маці ляжыць шчыт. Скульптура характэрна стылізаванай формай рук, строгімі рысамі адзення.

Ля падножжа помніка знаходзіцца музей Міністэрства абароны, у якім выстаўлены экспанаты часоў Вялікай Айчыннай і Карабахскай войнаў: асабістыя рэчы, зброя, дакументы і партрэты герояў. Вакол пастамента выстаўлены ўзоры ўзбраення таго часу.

Крыніцы

Зноскі

  1. Паводле іншых даных — 52 м.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Ерэвана
Катэгорыя·1967 год у Ерэване
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96