wd wp Пошук:

Махінда Раджапаксэ

Махінда Раджапаксэ (сінгальск.: මහින්ද රාජපක්ෂ, там.: மகிந்த ராஜபக்ச, англ.: Percy Mahendra ‘Mahinda’ Rajapaksa, нар. 18 лістапада 1945 года, Віракеція, Шры-Ланка) — прэзідэнт Шры-Ланкі (20052015), у 20042005 гадах — прэм’ер-міністр. Адзін з лідараў партыі свабоды Шры-Ланкі, якая ўваходзіць у Народны альянс.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Паўднёвай правінцыі ў сям’і юрыста, які абіраўся дэпутатам парламента ў 19471960 гадах. Па адукацыі таксама юрыст (вучыўся ў каледжы ў Гале і ва ўніверсітэце Каломба). У 1970 годзе стаў самым маладым у гісторыі краіны дэпутатам парламента. Левацэнтрыст. У 19942001 гадах працаваў ва ўрадзе Шры-Ланкі — спачатку як міністр працы (распрацаваў прагрэсіўны працоўны кодэкс, які быў адпрэчаны пад націскам з боку буйнога бізнесу), затым як міністр рыбалоўства. У 2001—2004 гадах лідар апазіцыі ў парламенце.

Пасля перамогі ў 2004 годзе Народнага альянсу (блок ПСШЛ і левай нацыяналістычнай сінгальскай партыі «Джаната Вімукці Перамуна» (ДВП)) на абвешчаных прэзідэнтам Кумаратунгам датэрміновых парламенцкіх выбарах абраны прэм’ер-міністрам. Яго дзейнасць па ліквідацыі наступстваў разбуральнага цунамі 26 снежня 2004 года (гл. Землетрасенне ў Індыйскім акіяне ў 2004 годзе) была высока ацэнена ў краіне і па-за яе межамі.

Абраны прэзідэнтам падчас выбараў 17 лістапада 2005 года (атрымаў 50,3 % галасоў), прызначаных у сувязі з рашэннем Вярхоўнага суда Шры-Ланкі аб тым, што прэзідэнцкі тэрмін папярэдняга прэзідэнта Ч. Кумаратунгі заканчваецца ў снежні 2005 года. Пасля гэтага пасаду прэм’ер-міністра заняў Ратнасіры Вікрэманаяке.

Быў пераабраны прэзідэнтам Шры-Ланкі 27 студзеня 2010 года, атрымаўшы 57,88 % галасоў.[2][3]

9 лютага 2010 года выдаў указ аб роспуску парламента[4][5] і распарадзіўся аб арышце лідара апазіцыі Саратха Фансекі[6](у верасні 2010 года ваенны трыбунал прысудзіў Фансеку да трох гадоў пазбаўлення свабоды за карупцыю), узяўшы, такім чынам, рэзкі курс на адыход ад дэмакратыі ў бок аўтарытарызму.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 4 красавіка 2022.
  2. Шры-Ланка выбірае новага прэзідэнта(нявызн.), Бі-бі-сі (26 студзеня 2010 года).
  3. Дзеючы прэзідэнт Шры-Ланкі Махінда Раджапаксэ перамог на выбарах главы дзяржавы(нявызн.), ІТАР-ТАСС (27 студзеня 2010 года).
  4. Parliament dissolved Архівавана 13 лютага 2010.(англ.)
  5. Lanka House Dissolved(англ.)
  6. Ende der Demokratie in Sri Lanka(ням.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Шры-Ланкі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэзідэнты Шры-Ланкі