wd wp Пошук:

Марыа Гомес

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гомес. Марыа Гомес Гарсія (ісп.: Mario Gómez García; нар. 10 ліпеня 1985, Рыдлінген, ФРГ) — нямецкі футбаліст іспанскага паходжання, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2007—2018). Найлепшы футбаліст Германіі 2007 года.

Клубная кар’ера

«Штутгарт»

У 2004 годзе Гомес згуляў 10 хвілін за «Штутгарт» у матчы Лігі чэмпіёнаў у гульні супраць «Чэлсі» 9 сакавіка, а 8 мая дэбютаваў за клуб у розыгрышу Бундэслігі.

«Баварыя»

26 мая 2009 года «Баварыя» заплаціла за яго рэкордную для Бундэслігі суму — паводле розных крыніцах ад 30 да 35 мільёнаў еўра. Лічыўся адным з найлепшых нападнікаў Германіі. У першым сезоне ў «Баварыі» Гомес згуляў нядрэнна, але ад яго чакалі большага. Валодае цудоўнай тэхнікай і часцяком забівае прыгожыя мячы, аднак у зборнай яму стала не шанцуе. 7 мая 2011 года Гомес забіў тры галы ў браму «Санкт-Паўлі», што стала яго пятым хет-трыкам за сезон 2010/11 у Бундэслізе, што з’яўляецца другім падобным паказчыкам за ўсю гісторыю нямецкіх чэмпіянатаў[6].

«Фіярэнціна»

8 ліпеня 2013 года Гомес далучыўся да клуба Серыі A фларэнційскай «Фіярэнціны», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. Як мяркуецца, за іграка італьянскі клуб заплаціў 20 млн еўра[7]. Марыа быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Фіярэнціны» 15 ліпеня, на цырымоніі прысутнічала 20 тысяч чалавек[8].

«Бешыкташ»

30 ліпеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Гомеса ў гадавую арэнду «Бешыкташ» з правам выкупу[9]. Улетку 2016 года вярнуўся ў «Фіярэнціну».

«Вольфсбург»

У жніўні 2016 года перайшоў у «Вольфсбург»[10]. Па выніках сезона 2016/17 дапамог камандзе захаваць месца ў Бундэслізе.

Вяртанне ў «Штутгарт»

У снежні 2017 года было абвешчана аб вяртанні Гомеса ў «Штутгарт» пачынаючы ў 1 студзеня 2018 года. Застаўся ў клубе і пасля яго вылету з Бундэслігі па выніках сезона 2018/19, на наступны год дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён. У чэрвені 2020 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[11].

Міжнародная кар’ера

Марыа Гомес дэбютаваў за зборную Германіі ў матчы супраць зборнай Швейцарыі 7 лютага 2007 года. Германія перамагла ў той гульне з лікам 3:1, а Гомес забіў другі гол каманды.

Асабістае жыццё

У Гомеса нямецка-іспанскія карані, гэта значыць яго бацька іспанец, родам з Гранады, а маці — немка.

Дасягненні

Клубныя

Германія Штутгарт:

Германія Баварыя:

Турцыя Бешыкташ:

Міжнародныя

Германія Германія:

Зноскі

  1. Мянушкі футбалістаў мюнхенскай Баварыі
  2. Mario Gómez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. MARIO GOMEZ // Base de Datos del Futbol Argentino
  4. Mario Gómez // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  5. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1023941171 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  6. Форвард «Баварии» Гомес сделал пятый хет-трик в нынешнем сезоне Архівавана 10 мая 2011.. championat.ru
  7. Gomez-Wechsel nach Florenz perfekt. Bild.
  8. Tutti pazzi per Gomez. Mediaset
  9. «Бешикташ» арендовал Марио Гомеса на год за 3,5 млн евро
  10. Марио Гомес перешел в «Вольфсбург»
  11. Марио Гомес завершил карьеру

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Штутгарт
Катэгорыя·Ігракі ФК Вольфсбург
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бадэн-Вюртэмбергу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Германіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Фіярэнціна
Катэгорыя·Ігракі ФК Штутгарт II
Катэгорыя·Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
Катэгорыя·Ігракі зборнай Германіі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Бешыкташ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных