wd wp Пошук:

Марцыян Трызна

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Марцыян Трызна (? — 17 мая або 2 жніўня 1643) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Трызнаў герба «Газдава», сын Рыгора Трызны, маршалка ваўкавыскага, і Раіны Сапегі, дачкі менскага ваяводы Багдана Сапегі. Меў братоў Гедэона Міхала, Мікалая і Паўла Пятра.

Канонік віленскі ад 1620, адначасова пісар духоўны літоўскі у 16281641, пробашч троцкі, геранёнскі, рэферэндар духоўны літоўскі у 16311641, біскуп-каад’ютар віленскі ад 1638, біскуп-суфраган беларускі ад 1639. Падканцлер літоўскі з 1641.

Паводле Нясецкага добра валодаў грэчаскай мовай[2]. У 1633 быў дэлегатам на сойм для карэктавання Статута Вялікага Княства Літоўскага, браў удзел у складанні Палянаўскага міру з Маскоўскай дзяржавай (1634).

Памёр 17 мая або 2 жніўня 1643. Пахавалі Марцыяна Трызну, згодна з яго апошняй воляй, у касцёле бернардзінцаў у Берасці.

Крыніцы

Зноскі

  1. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 22 кастрычніка 2020.
  2. Kasper Niesiecki. Tryzna herbu Gozdawa // Herbarz Polski. T. 9. — Lipsk: wyd. J.N. Bobrowicz, 1842. S. 123—125.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Падканцлеры літоўскія
Катэгорыя·Трызны
Катэгорыя·Суфраганы віленскія
Катэгорыя·Трызны
Катэгорыя·Пісары вялікія духоўныя літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Брэсце
Катэгорыя·Пахаваныя ў Брэсце
Катэгорыя·Рэферэндары вялікія духоўныя літоўскія
Катэгорыя·Рэферэндары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1643 годзе
Катэгорыя·Памерлі 17 мая
Катэгорыя·Канонікі віленскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1598 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Пробашчы троцкія