wd wp Пошук:

Мантана

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мантана (значэнні). Мантана (англ.: Montana [mɒnˈtænə]) — штат на паўночным захадзе ЗША, мяжуе з Канадай, 41-ы штат, які далучыўся да саюза. Уваходзіць у групу Горных штатаў. Сталіца — Хелена, найбуйнейшы горад — Білінгс. Насельніцтва — 967 440 чалавек (44-е месца ў ЗША, дадзеныя 2008 г.). Афіцыйная мянушка — «Штат скарбаў». Найбуйнейшыя гарады: Білінгс, Грэйт-Фолс, Мізула, Анаконда. Рэльеф гарысты. Заходнюю частку штата займаюць хрыбты Скалістых гор (гара Граніт-Пік, 3901 м), усходнюю — плато Прэрый. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −4 °C да −13 °C, ліпеня 21-24 °C. Ападкаў 350—400 мм за год. Галоўныя рэкі: Місуры і яе прытокі Елаўстан, Джэферсан. Возера Флатхед. Каля 60 % пад лесам. Нацыянальныя паркі Глейшэр, Елаўстонскі нацыянальны парк (частка).

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Population Estimates Program

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Мантана
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Штаты ЗША