wd wp Пошук:

Елаўстонскі нацыянальны парк

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Елаўстан.

Гранд-гейзер у Елаўстоўнскім парку

Нацыянальны парк Елаўстан, або Елаўстонскі нацыянальны парк (англ.: Yellowstone National Park) — міжнародны біясферны запаведнік, аб’ект Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА, першы ў свеце нацыянальны парк (заснаваны 1 сакавіка 1872). Знаходзіцца ў ЗША, на тэрыторыі штатаў Ваёмінг, Мантана і Айдаха. Парк знакаміты шматлікімі гейзерамі і іншымі геатэрмічнымі аб’ектамі, багатай жывой прыродай, маляўнічымі ландшафтамі. Плошча парку — 898,3 тыс. га.[3]

Згодна з археалагічнымі дадзенымі людзі пачалі жыць на тэрыторыі, якую займае парк, 11 000 гадоў таму. Сучасныя даследчыкі ўпершыню з’явіліся ў рэгіёне ў 1805 годзе (удзельнікі экспедыцыі Люіса і Кларка), але да 1860-х гадоў тут не праводзілася гаспадарчая або навуковая дзейнасць. У першыя гады пасля ўзнікнення парку ён знаходзіўся пад кіраваннем арміі ЗША, а ў 1917 годзе ўпраўленне было перададзена створанай за два гады да гэтага Службе нацыянальных паркаў.

На велізарнай тэрыторыі парку знаходзяцца азёры, рэкі, каньёны і пячоры. Возера Елаўстан, адно з самых вялікіх высакагорных азёр у Паўночнай Амерыцы, размешчана ў цэнтры Елаўстонскай кальдэры, самага вялікага супервулкана на кантыненце. Кальдэра лічыцца спячым супервулканам; ён вывяргаўся з велізарнай сілай некалькі разоў за апошнія два мільёны гадоў. Большая частка тэрыторыі парка пакрыта застылай лавай; ў парку знаходзіцца адно з пяці існуючых у свеце гейзерных палёў.

У парку расце каля двух тысяч відаў раслін, сустракаюцца некалькі сотняў відаў млекакормячых, птушак, паўзуноў і рыб, у тым ліку якія знаходзяцца пад пагрозай знішчэння. Большая частка тэрыторыі пакрытая лесам, меншая - стэпам. Кожны год здараюцца лясныя пажары, а каля траціны ўсіх лясоў выгарэла ў выніку катастрафічных пажараў 1988 года. У парку пракладзена некалькі соцень кіламетраў асфальтавых дарог, па якіх ажыццяўляецца доступ наведвальнікаў.

Зноскі

  1. Yellowstone Fact Sheet (нявызн.). National Park Service (10 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 7 сакавіка 2007.
  2. History of total annual visits for Yellowstone NP (нявызн.) (недаступная спасылка). Park Vistation Report. National Park Service. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 15 чэрвеня 2007.
  3. Елаўстонскі нацыянальны парк Архівавана 30 чэрвеня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Вэб-камеры

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Біясферныя рэзерваты ЗША
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Айдаха
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў ЗША
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Мантаны
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Ваёмінга