wd wp Пошук:

Лён

Лён[3] (Linum) — род кветкавых раслін сямейства Лёнавыя (Linaceae).

Батанічнае апісанне

Мае тонкае сцябло. Лісце вузкае, чаргаванае, сядзячае. Колер кветак часцей за ўсё блакітны або жоўты, радзей чырвоны. Кветкі правільныя, 5-членныя, у парасонападобных суквеццях. Плод — каробачка. Насенне багатае алеем.

Арэал

Да роду належыць каля 230 відаў. Пашыраны ў субтрапічным і ўмераным паясах Паўночнага паўшар’я. На ўсіх кантынентах культывуюць лён культурны (Linum usitatissimum) — старажытную прадзільную і алейную культуру. Вылучаюць 5 груп: лён буйнанасенны, лён-даўгунец, лён-кудравец, ці кудраш, лён прамежкавы, лён сцелісты. Найбольш вядомыя дзікарослыя лён слабільны (Linum catharticum) і лён жоўты (Linum flavum), трапляюцца на сырых лугах, сярод хмызнякоў. У культуры вырошчваецца пераважна лён-даўгунец.

Віды

Асноўны артыкул: Віды роду Лён Род, паводле розных дадзеных, уключае ад 100 да 200 відаў. База даных The Plant List налічвае 141 дзейсных назваў відаў роду Linum[4], некаторыя з іх[5]:

Значэнне і выкарыстанне

Выкарыстоўваецца чалавекам у харчовай, лёгкай і іншых галінах прамысловасці.

Лён-даўгунец вырошчваецца ў асноўным у вільготных абласцях умеранага кліматычнага поясу. Любіць лён халаднаватае і вільготнае лета са значнай колькасцю пахмурных дзён, спрыяльныя для яго сугліністыя і супясчаныя глебы. Расце і вырошчваецца ў т. л. у Беларусі. Найбольшая канцэнтрацыя лёну ў Віцебскай вобласці, на поўначы Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. Па зборы льновалакна — 43 тысяч тон у 2017 — Беларусь заняла трэцяе месца ў свеце, саступаючы Францыі і Бельгіі, апярэджваючы Расію і Вялікабрытанію.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Linum (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (11 кастрычніка 2013). Праверана 29 снежня 2016.
  5. Паводле сайтаў ITIS і NCBI (гл. спасылкі ў картцы таксону)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Расліны ў Бібліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Лён
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Алейныя культуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Тэхнічныя культуры