wd wp Пошук:

Луіс Федэрыка Лелуар

Луіс Федэрыка Лелуар (ісп.: Luis Federico Leloi; 6 верасня 1906, Парыж — 2 снежня 1987, Аргенціна) — аргенцінскі ўрач і біяхімік, першы іспанамоўны лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі. Член Нацыянальнай АН ЗША (1960), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1961), Лонданскага каралеўскага таварыства (1972).

Біяграфія

Скончыў універсітэт Буэнас-Айрэса (1932). У 1934—1935, 1937—1943 гадах працаваў у Інстытуце фізіялогіі пры гэтым універсітэце (з 1941 прафесар фізіялогіі). У 1936 годзе ў біяхімічнай лабараторыі Кембрыджскага ўніверсітэта. У 1943 пераехаў у ЗША. Працаваў у Вашынгтонскім (1944 г.) і Калумбійскім універсітэтах (1944—1945). У 1946 годзе вярнуўся ў Аргенціну. З 1946 загадчык біяхімічнай лабараторыі Інстытута фізіялогіі.

Асноўныя працы

Працы па метабалізму вугляводаў ў жывых клетках, а таксама вугляводных вытворных нуклеатыдаў. Лелуар і яго калегі вывучалі глікапратэіны, паказалі асноўныя шляхі метабалізму галактозы, а таксама шляхі развіцця галактаземіі — прычыны з’яўлення неўспрымальнасці да лактозы. Сумесна з групай супрацоўнікаў вылучыў і вывучыў шматлікія ферменты вугляводнага абмену.

Зноскі

  1. 1 2 Luis Federico Leloir // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Luis Federico Leloir // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Лелуар Луис Федерико // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Luis Federico Leloir // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  5. Luis Federico Leloir // Annuaire prosopographique : la France savante Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. 1 2 Complete Dictionary of Scientific Biography — Дэтройт: Charles Scribner’s Sons, 2008. — ISBN 978-0-684-31559-1
  7. https://www.bioc.cam.ac.uk/about-us/history/nobel-prizes/luis-federico-leloir
  8. The Academic Family Tree — 2005.
  9. 1 2 3 NNDB — 2002.
  10. http://www.pas.va/content/accademia/en/academicians/deceased/leloir.html
  11. https://twas.org/directory/leloir-luis-f
Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Памерлі ў Аргенціне
Катэгорыя·Памерлі ў Буэнас-Айрэсе
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Бернарда О’Хігінса
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Члены Папскай акадэміі навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Аргенціны
Катэгорыя·Медыкі Аргенціны
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 верасня
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Постаці аргенцінскай біяхіміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Рэкалета
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Біёлагі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары медыцыны
Катэгорыя·Выкладчыкі Універсітэта Буэнас-Айрэса
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Памерлі 2 снежня
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Буэнас-Айрэса
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера