wd wp Пошук:

Луі Лево

Луі Лево, радзей Луі Ле Ва (фр.: Louis Le Vau або Levau) — французскі архітэктар, адзін з заснавальнікаў французскага класіцызму, з 1653 па 1670 год — першы каралеўскі архітэктар. Над найбуйнейшымі заказамі архітэктар працаваў звычайна разам з ландшафтаналаджвальнікам Ленотрам і мастаком па інтэр’еры Лебрэнам.

Луі Лево нарадзіўся ў Парыжы ў сям’і архітэктара. Лево вучыўся архітэктуры ў Італіі, у прыватнасці, у Рыме і Генуі, у эпоху росквіту барока. Вялікі ўплыў на яго таксама аказаў Франсуа Мансар. Адхіліўшыся ад рэнесансна-барочных формаў, Лево звярнуў увагу на больш простыя элементы класіцызму, у далейшым стаўшы адным з вядучых майстроў класіцызму ў Францыі.

Па замове суперінтэрданта фінансаў Нікаля Фуке Лево пабудаваў раскошны палац Во-ле-Віконт, які прыцягнуў да яго ўвагу караля Людовіка XIV. Пасля падзення Фуке яму было даручана паўтарыць поспех пры праектаванні і будаўніцтве Версальскага палаца. Адначасова Лево займала перабудова палаца Цюільры.

Акрамя гэтага, пад кіраўніцтвам Лево былі пабудаваны будынак Французскай акадэміі і шматлікія гарадскія асабнякі («атэлі»), у прыватнасці на востраве Сен-Луі.

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118779753 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Louis Le Vau // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 1670 годзе
Катэгорыя·Архітэктары класіцызму
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі 11 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1613 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Францыі