wd wp Пошук:

Луксор

Луксо́р (араб. الأقصر‎‎) — горад у Егіпце, на правым беразе Ніла, адміністрацыйны цэнтр мухафазы Луксор з насельніцтвам каля 376000 чалавек.

Цэнтр рамесніцкай вытворчасці. Кліматычны курорт. Значны турыстычны цэнтр.

Узнік на месцы старажытных Фіў (сталіца Егіпта ў 21—11 ст. да н. э.). У даўніну егіпцяне назвалі горад «Уасет», грэкі — «стобрамнымі Фівамі».

У Луксоры і яго ваколіцах знаходзяцца некаторыя з найважнейшых археалагічных месцаў Егіпта. З-за значнасці археалагічных помнікаў турызм у горадзе грае найважнейшую ролю.

Луксорскі храм

Асноўны артыкул: Луксорскі храм На заходняй ускраіне Луксора старажытнаегіпецкі храм багоў Амона-Ра, Мут і Хансу.

Уключае прамавугольны двор з падвойнай каланадай, калонную залу-гіпастыль з 32 калонамі, свяцілішча, уваходны пілон і вялікую цэнтральную каланаду (усе другой палавіны 15 ст. да н. э., архітэктар Аменхатэп Малодшы, аўтары дэкору архітэктары браты Горы і Суці), другі пілон (фланкіраваны шасцю калонамі Рамсеса II) і двор, абкружаны 74 калонамі са статуямі фараонаў паміж імі (1317—1251 да н. э., архітэктар Бекенхонсу). Алеяй сфінксаў злучаўся з Карнакам.

У храме увасобіліся архітэктурныя тэндэнцыі эпохі Новага царства (16—11 ст. да н. э.) — імкненне да грандыёзнасці прасторавай кампазіцыі, яе развіццё па падоўжнай восі, урачыстасць, шырокае выкарыстанне разнастайных па формах калон (лотаса і папірусападобных).

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://www.geonames.org/360502/luxor.html
  2. http://www.citypopulation.de/Egypt-Cities.html

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты на Ніле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Гарады Егіпта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара