wd wp Пошук:

Леапольд Фігль

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Леапольд Фігль (ням.: Leopold Figl; 2 кастрычніка 1902, Руст, Ніжняя Аўстрыя — 9 мая 1965, Вена) — аўстрыйскі палітык, член АНП, федэральны канцлер Аўстрыі ў 1945—1953 гг.

Біяграфія

З 1931 года — віцэ-старшыня Фермерскай лігі Ніжняй Аўстрыі, з 1933 — старшыня. Пры рэжыме Дольфуса увайшоў у склад федэральнай рады па эканамічнай палітыцы. Пасля аншлюсу арыштаваны і адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер Дахаў, у маі 1943 года вызвалены, працаваў нафтавым інжынерам, у кастрычніку 1944-га зноў арыштаваны, адпраўлены ў Маўтхаўзен і ў лютым 1945 прысуджаны да пакарання смерцю за «дзяржаўную здраду». У тым жа годзе вызвалены савецкімі войскамі, арганізоўваў забеспячэнне жыхароў Вены харчаваннем. 14 красавіка 1945 г аднавіў Фермерскую лігу і 17 красавіка ўвайшоў разам з ёй у склад створанай Аўстрыйскай народнай партыі (АНП), стаўшы яе віцэ-старшынёй. 27 красавіка стаў в. а. прэм’ер-міністра Ніжняй Аўстрыі і віцэ-прэм’ерам.

Пасля правядзення ў снежні таго ж года свабодных парламенцкіх выбараў, на якіх АНП атрымала пераканаўчую перамогу, сфармаваў вялікую кааліцыю з СПА, якая праіснавала да 1966 года, і стаў канцлерам. 26 лістапада 1953 года Фігль сышоў з пасады канцлера і стаў міністрам замежных спраў Аўстрыі ва ўрадзе Юліуса Рааба, падпісаўшы ў гэтай якасці Дэкларацыю аб незалежнасці Аўстрыі. У 1959 годзе па выніках парламенцкіх выбараў, якія павялічылі прадстаўніцтва сацыялістаў, новым міністрам замежных спраў стаў сябра СПА Бруна Крайскі. Фігль быў абраны старшынёй парламента (Нацыянальнага савета), а з 1962 году стаў прэм’ер-міністрам роднай Ніжняй Аўстрыі, займаючы гэтую пасаду да студзеня 1965 года.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118532987 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118532987 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Канцлеры Аўстрыі
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Аўстрыі
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Вязні канцэнтрацыйнага лагера Маўтгаўзен
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Аўстрыйскай народнай партыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжняй Аўстрыі
Катэгорыя·Прэзідэнты Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Памерлі 9 мая