wd wp Пошук:

Федэральны канцлер Аўстрыі

Гэта артыкул пра сучасных (з 1918 года) аўстрыйскіх канцлераў. Пра кіраўнікоў урада Аўстрыі імперскага перыяду (1804—1918) гл. Міністры-прэзідэнты Аўстрыі.

Федэральны канцлер Аўстрыі (ням.: Bundeskanzler) — кіраўнік урада ў Аўстрыі. Канцлер з’яўляецца старшынёй федэральнага ўрада Аўстрыі. Ён каардынуе працу ўрада і прадстаўляе палітыку ўрада перад парламентам і грамадскасцю. Узначальваючы кіруючую партыю, ён з’яўляецца палітычным лідарам парламенцкай фракцыі. Дзеючы канцлер Аўстрыі — Брыгітэ Бірляйн.

Прызначэнне

Будынак урада ў Вене

Федэральнага канцлера прызначае Федэральны прэзідэнт Аўстрыі. Пры гэтым ён прымае да ўвагі меркаванне большасці ніжняй палаты парламента — Нацыянальнага савета. Нацыянальны савет можа вынесці вотум недаверу федэральнаму ўраду ці асобным федэральным міністрам, аднак канчатковае рашэнне аб адстаўцы ўрада ці міністраў прымае прэзідэнт.

Спіс канцлераў

Асноўны артыкул: Спіс федэральных канцлераў Аўстрыі Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Канцлеры Аўстрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных