Кубак свету па снукеры — прафесійны камандны турнір па снукеры. Быў заснаваны ў 1979 годзе пад назвай World Challenge Cup, пасля чаго быў перайменаваны ў World Team Classic у 1981 годзе і ў кубак свету ў 1985 годзе і праходзіў штогод да 1990 года (за выключэннем 1984 года). Наступны кубак свету быў праведзены ў 1996 годзе, а пазней з’явіўся ў календары ў 2011 годзе пасля прыходу на пасаду старшыні WBPSA Бары Хёрна. У 2015 годзе WBPSA зрабіла заяву, што кубак свету будзе праходзіць кожныя два гады. З 2015 года турнір праходзіць на арэне ў Wuxi City Sports Park Stadium у горадзе Усі, Кітай, а прызавы фонд складае $800,000.