wd wp Пошук:

Кейлар Навас

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ке́йлар Анто́ніа На́вас Гамбо́а (ісп.: Keylor Antonio Navas Gamboa; нар. 15 снежня 1986, Сан-Ісідра, Коста-Рыка) — костарыканскі футбаліст, брамнік французскага клуба «Пары Сен-Жэрмен» і нацыянальнай зборнай Коста-Рыкі.

Кар’ера

Клубная

Прафесійную кар’еру пачаў у клубе «Сапрыса» ў 2005 годзе. Разам з клубам станавіўся шматразовым чэмпіёнам краіны, з’яўляючыся пры гэтым асноўным брамнікам каманды. У ліпені 2010 года Навас падпісаў кантракт з іспанскім клубам «Альбасетэ». У сваім першым сезоне за клуб прапусціў толькі 6 гульняў чэмпіянату ў Сегундзе. Паводле вынікаў сезона клуб вылецеў з розыгрышу.

У сезоне 2011/12 ігрок быў аддадзены ў арэнду ў клуб Ла Лігі ў каманду «Левантэ»[7]. Дэбютаваў за клуб 13 мая 2012 года, выйшаўшы на пляцоўку ў апошнім туры чэмпіянату ў матчы супраць «Атлетыка» з Більбаа. Клуб атрымаў перамогу ў тым матчы з лікам 3:0[8]. Пасля гэтага брамнік здолеў апярэдзіць Густава Мунуа ў барацьбе за месца ў браме, стала гуляючы ў асноўным складзе каманды.

3 жніўня 2014 годe «Рэал» аб’явіў пра пераход у яго склад Наваса за 10 млн еўра. Брамнік падпісаў з мадрыдскім клубам 6-гадовае пагадненне[9]. Першы час быў другім брамнікам пасля Ікера Касільяса, пасля стаў асноўным брамнікам мадрыдцаў. У сезоне 2018/19 стаў саступаць месца ў аснове Цібо Куртуа.

У верасні 2019 года перайшоў у «Пары Сен-Жэрмен», падпісаўшы кантракт на 4 гады. У адваротным кірунку адправіўся Альфонс Арэала[10].

Міжнародная

У жніўні 2006 года Навас быў выкліканы ў склад зборнай Коста-Рыкі на таварыскі турнір у Еўропе, аднак першыя матчы за зборную Кейлар правёў толькі праз два гады. На чэмпіянаце свету брамнік дэбютаваў у 2014 годзе ў Бразіліі, дзе быў асноўным брамнікам. Паказваючы добрую гульню, Навас дапамог Коста-Рыцы выйсці ў чвэрцьфінал, дзе лацінаамерыканцы саступілі зборнай Нідэрландаў у серыі пенальці[11].

Дасягненні

«Сапрыса»:

«Рэал» Мадрыд:

«Пары Сен-Жэрмен»:

Зноскі

  1. Keylor Navas // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Keylor Navas // FBref.com
  3. KEYLOR NAVAS // Base de Datos del Futbol Argentino
  4. Keylor Navas // Transfermarkt — 2000. Праверана 27 лістапада 2022.
  5. Base de Datos del Futbol Argentino Праверана 27 лістапада 2022.
  6. 1 2 https://www.realmadrid.com/en/football/squad/keylor-navas
  7. Keylor Navas, cedido al Levante. Fichajes.
  8. Ghezzal helps Levante secure European place. ESPN Soccernet.
  9. Official statement: Keylor Navas. RealMadrid.com.
  10. Кейлор Навас перешел в «ПСЖ», «Реал» арендовал Ареоля. by.tribuna.com.
  11. Netherlands 0-0 Costa Rica. BBC Sport

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Коста-Рыцы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Альбасетэ
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня
Катэгорыя·Ігракі зборнай Коста-Рыкі па футболе
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Коста-Рыкі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
Катэгорыя·Ігракі ФК Левантэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Сапрыса