wd wp Пошук:

Кевін дэ Бройнэ

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Кевін дэ Бройнэ (нідэрл.: Kevin De Bruyne; нар. 28 чэрвеня 1991, Гент, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Бельгіі.

Кар’ера

«Генк»

Кевін дэ Бройнэ пачаў сваю кар’еру ў клубе роднага горада «Генце» ў 2003 годзе. Праз два гады перайшоў у «Генк», дзе выступаў у моладзевай камандзе. Дэбютаваў у асноўным складзе «Генка» ў матчы супраць «Шарлеруа» 9 мая 2009 года, дзе яго каманда атрымала паражэнне з лікам 3:0[4]. У наступным сезоне 2009/10 ён, стаўшы іграком асноўнага складу, 7 лютага 2010 года забіў свой першы гол за «Генк», забяспечыўшы тры пункты сваёй камандзе, калі была атрымана перамога з лікам 1:0 над льескім «Стандардам»[5].

У сезоне 2010/11 Кевін забіў пяць галоў у 32 матчах, у якім яго клуб у трэці раз у сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Бельгіі[6].

«Чэлсі»

31 студзеня 2012 года «Генк» абвясціў аб пераходзе паўабаронцы ў «Чэлсі», з якім дэ Бройнэ падпісаў кантракт на пяць з паловай гадоў[7]. Паводле ўмовы ўгоды ігрок дайграў рэшту сезона 2011/12 у «Генце» ўжо на правах арэнды.

«Вердэр»

2 жніўня 2012 года на афіцыйным сайце «Чэлсі» з’явілася паведамленне, што сезон 2012/13 Кевін правядзе ў нямецкім «Вердэры». Клубы дамовіліся аб пераходзе футбаліста за 1,3 мільёна еўра[8].

«Вольфсбург»

18 студзеня 2014 года «Вольфсбург» выкупіў правы на дэ Бройнэ за суму ў памеры 17 млн фунтаў стэрлінгаў[9]. У складзе «валкоў» Кевін адразу стаў адным з лідараў, у сезоне 2014/15 ён з 21 галявой перадачай стаў найлепшым асістэнтам Бундэслігі. 30 мая 2015 года забіў пераможны мяч у браму дортмундскай «Барусіі» ў фінале Кубка Германіі (выніковы лік 3:1).

«Манчэстэр Сіці»

30 жніўня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе дэ Бройнэ ў «Манчэстэр Сіці»[10].

Міжнародная кар’ера

Кевін выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныі краіны. 11 жніўня 2010 года дэбютаваў у складзе асноўнай зборнай Бельгіі ў рамках таварыскага матча супраць зборнай Фінляндыі ў горадзе Турку, дзе яго зборная атрымала паражэнне з лікам 1:0[11].

Дасягненні

«Генк»:

«Вольфсбург»:

«Манчэстэр Сіці»:

Зноскі

  1. Kevin De Bruyne // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kevin De Bruyne // FBref.com
  3. Kevin De Bruyne // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. 3–0 Genk(недаступная спасылка). Guardian
  5. Genk 1–0 Standard Liege Архівавана 11 кастрычніка 2012.. Guardian
  6. «Genk clinch third Belgian title with Liege draw» Архівавана 18 кастрычніка 2012.. Reuters
  7. «Blues medical for De Bruyne». Sky Sports
  8. «Вердер» арендует у «Челси» де Брюйне за 1,3 миллиона евро. Sports.ru
  9. Chelsea sell Kevin De Bruyne to Wolfsburg. The Guardian.
  10. “Манчестер Сити” объявил о переходе Кевина Де Брюйне. football.by.
  11. Finland 1–0 Belgium. Eurosport
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Бельгіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Генк
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бельгіі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 чэрвеня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Ігракі ФК Вердэр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Генце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
Катэгорыя·Ігракі ФК Вольфсбург