wd wp Пошук:

Каркасон

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Каркасон (значэнні). Каркасон (фр.: Carcassonne, акс.: Carcassona, вымаўляецца [karkasuno]) — французская камуна, размешчаная ў дэпартаменце Од на тэрыторыі рэгіёна Аксітанія. Каркасон з’яўляецца прэфектурай дэпартамента.

Каркасон дзеліцца на стары і новы горад. Стары, умацаваны горад стаіць на скалістым ўзвышшы і акружаны двума сценамі V і XIII стагоддзяў. У 1997 годзе сярэднявечны архітэктурны ансамбль трапіў у спіс спадчыны ЮНЕСКА.

Геаграфія

Каркасон знаходзіцца на поўдні Францыі за 80 км на ўсход ад Тулузы.

Гісторыя

Сітэ Каркасона

У XII стагоддзі ў сценах Каркасона жыло мноства прыхільнікаў руху катараў. За іх заступаўся віконт Раймон-Ражэ Транкавель, таму ў вачах Папы Рымскага горад стаў месцам распаўсюджвання ерасі. У рэшце рэшт, Інакенцій III абвясціў пачатак крыжовага паходу супраць катараў, на чале якога ўстаў Сімон IV дэ Манфор. У жніўні 1209 году войскі крыжакоў асадзілі Каркасон. Горад быў узяты і спалены. Аднак крэпасць Каркасон некаторы час працягвала супрацівіцца. Але праз два тыдні пасля пачатку аблогі віконт Каркасон быў вымушаны здацца з-за недахопу пітной вады. Пасля гэтага яго кінулі ў турму, дзе ён неўзабаве памёр[4]. Пасля ўзяцця Каркасона землі Транкавелей былі перададзеныя Сімону дэ Монфору. Яго сын перадаў гэтыя ўладанні каралю Францыі, які ўключыў іх у свой дамен ў 1224 годзе[5].

Пасля няўдалай спробы паўстання каркасонцаў на чале з сынам Віконта Транкавеля ў 1240 годзе, Людовік Святы выгнаў бунтароў з горада і загадаў ім пасяліцца на іншым беразе ракі: так пачаў будавацца новы горад, Бастыда. Каркасон ператварыўся ў горад з двума цэнтрамі, паміж Сітэ (фартэфікацыяй) і Бастыдай разгарэлася сапраўдная сацыяльная барацьба і эканамічная канкурэнцыя. Паступова Бастыда Людовіка Святога пачала квітнець і нават перасягнула Сітэ, які паступова страціў сваю ўладу і палітычнае значэнне.

У 1248 годзе ў ніжнім горадзе з’явілася консульства. Горадам кіравалі 6 консулаў разам з дваранствам. У XIV стагоддзі горад стаў першакласным вытворцам тэкстылю ў каралеўстве, у асноўным воўны. Прадукцыя экспартавалася ў такія гарады як Канстанцінопаль і Александрыя[6]. У 1348 годзе ў горадзе, як і ва ўсёй краіне, пачалася чума. Эпідэмія перыядычна аднаўлялася аж да пачатку наступнага стагоддзя. У гэты ж час з-за Стагадовай вайны горад нёс вялікія страты. У 1355 годзе Эдуард Чорны Прынц спаліў ніжні горад, але пашкадаваў Сітэ[7]. У 1359 годзе Бастыда была адноўлена і ўмацавана. Тэкстыльная вытворчасць аднавілася і атрымала далейшае развіццё.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Sandre
  2. https://www.sandre.eaufrance.fr/geo/CoursEau/Y1--0200
  3. Sandre
  4. Guilaine J., Fabre D. Histoire de Carcassonne. Édition Privat. P.56. (ISBN 2-7089-8328-8)
  5. Leroy Ladurie E. Histoire du Languedoc. Presses universitaires de France, coll. «Que sais-je?». 1982. P. 42.
  6. Panouillé J.-P. Carcassonne, histoire et architecture. Éditions Ouest-France. P.52. (ISBN 2-7373-2194-8)
  7. Guilaine J., Fabre D. Histoire de Carcassonne. Édition Privat. P.97. (ISBN 2-7089-8328-8)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Од
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Аксітаніі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта